Муса (), таксама Муша () — рака ў паўночнай частцы Літвы і паўднёвай частцы Латвіі. Даўжыня ракі — 164 км, з іх 133 км — на тэрыторыі Літвы, затым 6 км ракі ўтварае мяжу паміж Літвой і Латвіяй, і апошнія 18 км да самага зліцця з ракой Мэмэлэ каля горада Баўска — на тэрыторыі Латвіі. У выніку зліцця ўтвараецца рака Ліелупэ.
Выток ракі Муса знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад мястэчка Шакіна. Сярэдні расход вады каля вусця — 25,1 м³/с. Плошча вадазборнага басейна — 5463 км².
На правым беразе ракі знаходзіцца аднайменная вёска. Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі Літвы