Ласкар () — андэзіта-дацытавы стратавулкан.

Знаходзіцца на поўначы Чылі ў вобласці Антафагаста, за 30 км на ўсход ад пустыні Атакама. Мае 6 кратараў. Буйное вывяржэнне вулкана адбылося ў 1993 годзе. Апошняе вывяржэнне пачалося 18 красавіка 2006 года і скончылася ў 2007 годзе.

Самае буйное вывяржэнне адбылося каля 26,500 гадоў таму, у выніку якога быў сфармаваны конус вулкана.

Спасылкі http://www.volcano.si.edu/world/volcano.cfm?vnum=1505-10=

Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Стратавулканы Чылі Катэгорыя:Геаграфія Чылі Катэгорыя:Вулканы Чылі