Фогу (, «агонь, полымя, пажар») — востраў у складзе рэспублікі Каба-Вердэ з дзеючым вулканам Фогу. Плошча вострава — 476 кв.км. Насельніцтва — 37409 чалавек.

Адкрыты партугальцамі ў 1460 г.; першапачатковая назва Сан-Філіпі () захавалася за .

На востраве здаўна вырошчвалі бавоўну, якая калісьці была разменнай манетай пры куплі рабоў на рынках Афрыкі, дзе партугальская карона дазваляла набываць рабоў толькі ў абмен на тавары мясцовай вытворчасці.

Літаратура Touristic Guide Cape Verde 2010. Touristischer Fuehrer Kap Verde.

Спасылкі

www.caboverde.com Portal da Ilha do Fogo

Катэгорыя:Астравы Каба-Вердэ