Трапі́чныя паясы́ — прыродныя геаграфічныя паясы Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў Зямлі, размешчаныя паміж субтрапічнымі і субэкватарыяльнымі паясамі.

Большая частка трапічных паясоў знаходзіцца паміж 20 і 30 градусамі паўночнай і паўднёвай шырот. Трапічным паясам уласцівы пустынныя і паўпустынныя ландшафты на мацерыках і высокая тэмпература, выпарэнне, шчыльнасць і салёнасць (37 праміле) на паверхні вады з недахопам кіслароду ў акіянах, характэрна пасатная цыркуляцыя, што спрыяе фарміраванню гарачага і сухога трапічнага клімату. Тэмпература паветра зімой вышэй за 10 °C, летам — вышэй за 30—35 °C. Усходнія ўскраіны мацерыкоў (асабліва Паўднёва-Усходняя Азія, Цэнтральная Амерыка) у межах трапічных паясоў знаходзяцца пад уздзеяннем мусонаў і пасатаў, якія садзейнічаюць большаму ўвільгатненню рэгіёнаў (1000—2000 мм ападкаў за год).

Значная частка прасторы трапічных паясоў не мае сцёку. Рэкі транзітныя, часта перасыхаюць. Жывёльны свет прадстаўлены капытнымі (антылопы, вярблюды і іншыя), некаторымі драпежнікамі (гіенавыя, лісы, кракадзілы і іншыя), грызунамі і іншымі.

У заходніх і цэнтральных частках мацерыкоў развіта пашавая жывёлагадоўля, арашальнае і багарнае земляробства. У аазісах і і дастаткова ўвільготненых тэрыторыях вырошчваюць трапічныя і субтрапічныя культуры (рыс, батат, фінікі, цытрусавыя, бананы, ананасы і іншыя).

Гл. таксама Тропікі Трапічнае паветра Трапічныя лясы

Крыніцы

Літаратура

Тропі́чні пояси́ // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 509. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Спасылкі Тропический климатический пояс // Сетевое издание «ЭКОПОРТАЛ ИНФО»

Катэгорыя:Геаграфічныя паясы Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія Катэгорыя:Кліматычныя зоны