Мікалай Іванавіч Тра́пкін (; ) — рускі савецкі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сабліна Цвярской губерні у сялянскай сям’і. У 1930 годзе сям’я пераехала ў сяло Латошына ў Маскоўскай вобласці, дзе Мікалай Трапкін у 1939 годзе скончыў школу. У 1939—1941 гадах вучыўся ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны восенню 1941 года апынуўся ў эвакуацыі ў горадзе Котлас, пазней пераехаў у вёску Каражма Сольвычагодскага раёна Архангельскай вобласці, працаваў рахункаводам у калгасеТряпкин Николай Иванович и Лотошино: к 100-летию поэта / сост. О. В. Ширшикова, ред. В. Н. Ефимова, Е. А. Миронова. — Лотошино: Лотошинская централизованная библиотечная система, 2018. — 42 с.. Увосень 1943 года Мікалай Трапкін вярнуўся ў бацькоўскі дом у Латошына. У сакавіку 1947 года Мікалай Трапкін быў запрошаны на Першую ўсесаюзную нараду маладых пісьменнікаў у Маскве. У 1954 годзе М. Трапкін пераехаў у Архангельск, у 1956 годзе ў Маскву, дзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага, якія скончыў у 1958 годзе. Колькі часу працаваў ў рэдакцыі раённай газеты «За ленінізм». З 1964 года жыў у горадзе Рэутаў.

Памёр М. І. Трапкін 22 лютага 1999 года.

Творчая і грамадская дзейнасць Выступаць у друку М. І. Трапкін пачаў у 1945 годзе. Ён паказаў свае вершы паэту Паўлу Антокальскаму, які дапамог іх публікацыі ў часопісе «Кастрычнік», і ў лістападзе 1946 года былі апублікаваныя першыя яго творы, а ў лютым 1947 года была апублікавана ўжо цэлая падборка вершаў. Паэзія адметная спалучэннем фальклорна-песеннай і кніжнай традыцый, разнастайнасцю форм, напеўнасцю.

Вершы паэта публікаваліся ў часопісах «Знамя», «Юность», газетах «Литературная Россия», «Московский литератор», «Завтра», «День». Аўтар 29 паэтычных зборнікаў («Першая баразна» (1953), «Белая ноч» (1956), «Краснаполле» (1962), «Гняздо маіх бацькоў» (1967), «Гусі-лебедзі» (1971), «Вячэрні звон» (1975), «Запаведзь» (1976), «Скрып маёй калыскі» (1978), «Вогненныя яслі» (1985) і іншых); паэм («Сярод лясоў і палёў» (1964)).

Член Вышэйшага творчага савета Саюза пісьменнікаў Расіі з 1994 года, акадэмік Акадэміі расійскай славеснасці з 1996 года.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1986) Прэмія часопіса «Наш Современник» (1991) Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1992)

Памяць Мемарыяльная дошка на будынку Дома культуры ў пасёлку Латошына. У 2002 годзе ў пасёлку Латошына з’явілася вуліца імя Мікалая Трапкіна, у 2010 годзе го імя было прысвоена Латошынскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы. З 2009 года пры падтрымцы камісіі пры Саюзе пісьменнікаў Расіі па творчай спадчыне М. І. Трапкіна ў Латошыне праходзіць Усерасійскі фестываль «Неизбывный вертоград».

Крыніцы

Літаратура

Котельников В. А. Тряпкин Николай Иванович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги : биобиблиографический словарь : в 3 т. / Российская акад. наук, Ин-т рус. лит. (Пушкинский Дом); [науч. ред. и сост. В. Н. Запевалов и др.]. — М.: ОЛМА-ПРЕСС Инвест, 2005. — Т. 3: П—Я. — С. 519—521. — 829, с. : портр. — ISBN 5-94848-211-1; ISBN 5-94848-307-Х (т. 3). Рыжкова-Гришина Л. В. Свеча Земли. Творческий путь Николая Ивановича Тряпкина: Монография. — Рязань: Скрижали, РИБиУ, 2012. — 294 с. — ISBN 978-5-903528-12-7. Тряпкин Николай Иванович // Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917 : [Пер. с нем.] / Вольфганг Казак. — Москва : РИК «Культура», 1996. — С. 429—430. — XVIII, 491, с.; 25 см. — ISBN 5-8334-0019-8. Тряпкин Николай Иванович и Лотошино: к 100-летию поэта / сост. О. В. Ширшикова, ред. В. Н. Ефимова, Е. А. Миронова. — Лотошино: Муниципальное казенное учреждение культуры «Лотошинская централизованная библиотечная система», 2018. — 42 с.

Спасылкі Полубота А. В. К 105-летию Николая Тряпкина // Сайт Саюза пісьменнікаў Расіі Настоящая поэзия. Николай Иванович Тряпкин // Родное Слово — Сайт Астраханского регионального отделения Союза писателей России Николай Головкин «Недаром многих лет свидетелем Господь меня поставил…». К 100-летию поэта Николая Тряпкина // Интернет-газета «Столетие» Тряпкин Николай Иванович // Литературная карта Архангельской области. Архангельская областная научная библиотека имени Н. А. Добролюбова

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты