За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Сенненскага раёна былі забітыяЦентральный архив Министерства обороны РФ (ЦАМО), — фонд 5-й армии, опись 5064, дело 43, лист 294;. Самыя масавыя забойствы адбываліся ў Сянне, Багушэўску і вёсцы Обаль.
У вёску Обаль у 1942 годзе прыбыў атрад карнікаў колькасцю 15 чалавек. Апошнюю яўрэйскую сям’ю ў вёсцы схапілі, адвялі на гару, да панскай сядзібы, і забілі — у тым ліку і двух маленькіх дзяўчынакТуристический маршрут. Могила расстрелянных евреев..
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: Сенненскае (верасень — 30 снежня 1941, каля 1000 загінулых), Багушэўскае (лета 1941 — 5 верасня 1941, 87 загінулых).
У Багушэўску ўстаноўлены помнікі на месцы расстрэлу яўрэяў 5 верасня 1941 года і на месцы перапахавання іх астанкаў на яўрэйскіх могілках.
У Сянне ўсталяваны помнік на месцы расстрэлу прадстаўнікоў народа.
У Обалі пасля вайны родныя забітых прыехалі ў вёску, паставілі агароджу і памятны знак на іх брацкай магіле. Апублікаваны спіс пахаваных у гэтай магіле.
Крыніцы
Літаратура
Сенненскі раён Катэгорыя:Гісторыя Сенненскага раёна