Канстанцін Васілевіч Базіле́віч () — савецкі гісторык, прафесар (1935).

Біяграфія Нарадзіўся ў Кіеве, у сям’і ваеннага педагога. Скончыў Хабараўскі кадэцкі корпус у 1910 годзеЛетопись Московского университета, Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча ў 1913 годзе. У час Першай сусветнай вайны камандаваў артылерыйскай батарэяй 1-й грэнадзёрскай артылерыйскай брыгады. Скончыў авіяцыйную школу і быў адным з першых рускіх ваенных лётчыкаў. Быў цяжка паранены ў баях. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны.

У 1922 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вучань С. У. Бахрушына). Працаваў у Гістарычным музеі, з 1930 года выкладаў у вышэйшых навучальных установах Масквы. З 1935 года К. В. Базілевіч прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1939 года — Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б). Адначасова ў 1936—1950 гадах старшы навуковы супрацоўнік, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР.

Навуковая дзейнасць К. В. Базілевічу належаць навуковыя працы па гісторыі знешняй палітыкі і класавай барацьбы ў Расіі; гісторыі рускага гандлю ў XVII стагоддзя, рамёстваў, мануфактур, пошты; сацыяльна-эканамічных адносінах Рускай дзяржавы ў XV—XVII стагоддзях; грамадскіх рухах; крыніцазнаўстве. Унёс прыкметны ўклад у вывучэнне знешняй палітыкі Рускай дзяржавы пры Іване III. Увёў у навуковы абарот мытныя кнігі, разглядаў іх як крыніцы эканамічнай гісторыі Расіі. Апублікаваў курс лекцый па гісторыі СССР ад старажытных часоў да XVII стагоддзя, прымаў удзел у стварэнні падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдніх школ і вышэйшых навучальных устаноў.

Сярод апублікаванага: Земская почта в России (1865—1917). — М., 1926. — 69 с.; Городские восстания в Московском государстве XVII в. / Сост. и авт. вводной статьи и примеч. К. В. Базилевич. — М. ; Л. : Соцэкгиз, 1936. — 182 с.; Крестьянская война в начале XVII века : Разгром польской и шведской интервенции : Стеногр. лекций, прочит. 29 и 30 дек. 1939 : На правах рукописи / Проф. К. В. Базилевич. — Москва : [б. и.], 1940. — 39 с.; 23 см. — (Курс истории СССР / Высшая парт. школа при ЦК ВКП(б); Лекции 14 и 15); История СССР. От древнейших времен до середины XV века : курс лекций, прочитанных в Высшей партийной школе при ЦК ВКП(б) / К. В. Базилевич ; Высш. парт. шк. при ЦК ВКП(б). — М., 1944. — 249, с. — (Курс истории СССР ; лекции 1-12); Пётр I — государственный деятель, преобразователь, полководец / К. В. Базилевич. — М.: Воен. изд-во М-ва вооруж. сил, 1946. — 56 с. : 20 cм.; Внешняя политика русского централизованного государства / Отв. ред. и вступ. ст. Л. В. Черепнина. — М.: Издательство Московского университета, 1952. — 544 с., 5 л. ил., 4 отд. л. карт.

Узнагароды Ордэн Святога Станіслава III ступені Ордэн Святога Станіслава II ступені Ордэн Святой Ганны III ступені Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Прэмія імя М. В. Ламаносава за манаграфію «Образование русского централизованного государства: вторая половина XV в.» (1950, пасмяротна).

Крыніцы

Літаратура

Резун Д. Я. Базилевич Константин Васильевич // Историческая энциклопедия Сибири : в 3 т. / Российская акад. наук, Сибирское отд-ние, Институт истории, Изд. дом «Историческое наследие Сибири»; [гл. ред.: В. А. Ламин; редкол.: С. С. Букин и др.]. — Новосибирск : Историческое наследие Сибири, 2010. — Т. 1: А—И. — 2010. — С. 154—155. — 715 с. : ил., портр., цв. ил. — ISBN 5-8402-0230-4.

Спасылкі Чернышёва Л. Ю. Базилевич Константин Васильевич // Летопись Московского университета

Катэгорыя:Артылерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Расійскія лётчыкі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Аўтары падручнікаў