За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Маларыцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне масава забівалі ў Маларыце, вёсках Забалацце, Чарняны і многіх іншых.
Ажыццяўляючы палітыку юдэнфрай, нацысты прыкладалі любыя намаганні для вышуквання, злову і забойства нават асобных яўрэяў. Напрыклад, доўга высочваліся 4 прадстаўнікі народа каля вёскі Збураж.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: у Маларце (восень 1941 — чэрвень 1942), у якім загінула каля 3000 чалавек, і ў Велікарыце. У апошняе яўрэяў сагналі вясной 1942 года. Гета знаходзілася ў будынку былога клуба, які абнеслі плотам з калючым дротам. Маладых мужчын адвялі і забілі першымі, а іншых вязняў перавялі ў барак насупраць вёскі Лешніца каля дарогі Ковель—Брэст, выкарыстоўваючы як рабоў на дарожна-будаўнічых работах. 25 кастрычніка 1942 года ўсіх жывых яўрэяў (81 чалавек — 15 мужчын і 66 жанчын) расстралялі ў лесе за Лешніцай.
Помнік забітым яўрэям у раёне ўсталяваны ў Маларыце.
Крыніцы
Літаратура
Маларыцкі раён Маларыцкі раён