У кастрычніку 2024 года, падчас суданскага канфлікту, адзін з камандзіраў Сіл аператыўнай падтрымкі ў штаце Гезіра Абу Акла Кайкал перайшоў на бок узброеных сіл Судана. У адказ мяцежнікі пачалі рэйды па паўночнай і ўсходняй частцы рэгіёна, тэрарызуючы мірных жыхароў.

Байцы знішчылі і разрабавалі некалькі вёсак і гарадоў. Суданскі саюз лекараў паведаміў, што падчас сваіх налётаў войскі САП падвяргалі насельніцтва згвалтаванням, рабавалі і падпальвалі жылыя будынкі і медыцынскія ўстановы. Было зафіксавана па меншай меры 47 выпадкаў згвалтавання. У ліку ахвяр сексуальнага гвалту таксама трое непаўналетніх, адна з якіх, 11-гадовая дзяўчынка, пазней памерла ад моцнага крывацёку. Толькі ў горадзе Руфаа падчас нападаў САП з 21 па 26 кастрычніка адбылося 37 згвалтаванняў.

За першыя дні ў трыццаці населеных пунктах былі забітыя 300 мірных жыхароў, у тым ліку восем у Зурцы, чатырнаццаць у Сафіта-аль-Гунамабе, трынаццаць у Макнуне, дванаццаць у Тамбуле, двое ў Дэйм-Эліясе, шэсць у Вад Аль-Фадле, восем у Аль-Фадж Аль-Башыры. Сярод ахвяр налётаў былі таксама дзеці. 24 кастрычніка баевікі САП напалі на вёску Ас-Сірэха, дзе да 29 кастрычніка быў забіты па меншай меры 141 мясцовы жыхар. 6 лістапада САП абвінавацілі ў забойстве па меншай меры 86 чалавек: расстрэле 13 чалавек і смяротным атручванні 73 чалавек у горадзе Аль-Хілалія. Баевікі раздалі ежу, у якую была дабаўлена мачавіна. Масавыя забойствы вымусілі 135 400 чалавек пакінуць свае дамы. 400 вёсак цалкам апусцелі.

Да 27 лістапада было забіта прыклада 1000 чалавек.

Суверэнны савет Судана загадаў генеральнаму пракурору Махамеду Ісе Тайфуру правесці расследаванне масавых забойстваў.

Масавыя забойствы асудзілі ААНhttps://sudantribune.com/article292607/, Егіпетhttps://sudantribune.com/article292712/, Саудаўская Аравія, Катар.

Крыніцы

Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года Катэгорыя:Лістапад 2024 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2024 годзе Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане Катэгорыя:Масавыя забойствы