Кацярына Мікалаеўна Паздзяйкіна (нар. 6 красавіка 1984, п. Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 6 красавіка 1984 года ў п. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Хімія» з дадатковай спецыяльнасцю «Біялогія»; Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў БрДУ імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»; Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Ахова працы ў галінах невытворчай сферы».
Працавала настаўнікам хіміі сярэдняй школы № 14 г. Брэста; інжынерам-мікрабіёлагам вытворча-выпрабавальнай лабараторыі, інжынерам па ахове працы, начальнікам вытворча-выпрабавальнай лабараторыі Маларыцкага кансерваагароднінасушыльнага камбіната.
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Белавежскай акругі № 8. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.
Сям’я Замужам, мае сына.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання