Эрдзівіл () — легендарны наваградскі князь з міфічнай дынастыі Палемонавічаў.
Паводле легендарнай часткі «Хронікі Быхаўца», Эрдзівіл быў сынам жамойцкага князя Монтвіла, а той — сынам Гімбута, унукам Кунаса і праўнукам міфічнага Палямона.Списокъ Быховца // Полное собранiе русскихъ лѣтописей. — С.-Петербургъ, 1907. — Т. 17. — С. 476—479.
Паводле «Хронікі Быхаўца», Кунас спачатку ўладарыў на поўначы цяперашняй Літвы — у Жамойці, потым «пачаў множыць і расшыраць, і выходзіць за раку Вяллю». Яго сыны Гімбут і Кернус ужо ўладарылі першы «на ўсёй зямлі жамойцкай», другі — «на ўсёй зямлі Завельскай» і «аж па раку Дзвіну». Гімбутаў сын Монтвіл таксама быў князем жамойцкім, ён паслаў свайго сына Эрдзівіла заваёўваць землі, якія перад тым трымалі рускія князі, бо тых «Цар Батый» разагнаў. Эрдзівіл знайшоў «у чатырох мілях ад ракі Нёмана гару красную» і заснаваў Наваградак, потым заснаваў Горадню (Horodeń), а таксама апанаваў Берасце (Berestec), Драгічын і Мельнік і пачаў у іх княжыць. Пасля смерці князя Монтвіла, у Жамойці пачаў уладарыць яго сын (і брат Эрдзівіла) Вікінт, а калі памёр і Вікінт — і на Жамойці, і на Літве пачаў княжыць Жывінбуд, брат Монтвіла і родны дзядзька Эрдзівіла. Пасля Эрдзівіла княжыў яго сын Мінгайла (Mingayło), які заваяваў Полацк. Мінгайлавы сыны (унукі Эрдзівіла) — Скірмунт і Гінвіл, былі князямі наваградскім і полацкімСписокъ Быховца // Полное собранiе русскихъ лѣтописей. — С.-Петербургъ, 1907. — Т. 17. — С. 476—479..
Крыніцы
Катэгорыя:Легендарныя літоўскія князі