Аляксей Андрэевіч Коласаў () — беларускі хакейны брамнік клуба НХЛ «Філадэльфія Флаерз», які выступае за іх фарм-клуб «Ліхай Вэлі Фантомс» у АХЛ. Гулец зборнай Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 4 студзеня 2002 году ў Мінску. Дзяцінства правёў у сталічным мікрараёне Грушаўка (Маскоўскі раён). Коласаў, паводле яго слоў, пазнаёміўся з хакеем па тэлевізары. У дзяцінстве ён стаяў у праёме дзвярэй, а тата кідаў яму мячык. У хакейную школу патрапіў пасля таго, як бабуля ўбачыла аб'яву аб наборы ў дзіцячую школу. На першых жа трэніроўках адразу ўстаў у вароты. Выхоўваўся ў СДЮШАР БФСТ «Дынама». Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры на хакейным трэнеры.
Кар’ера Коласаў з’яўляецца выхаванцам СДЮШАР БФСТ «Дынама». Упершыню на прафесійным узроўні пачаў выступаць у сезоне 2017/2018 за родную хакейную школу ў вышэйшай лізе чэмпіяната Беларусі. Ужо ў наступным годзе хакеіст выступіў на юніёрскім чэмпіянаце свету 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі. За сваю кар’еру Коласаў таксама здолеў пагуляць за маладзёжную і асноўную зборныя краіны. У КХЛ хакеіст правёў 4 сезоны, а таксама перыядычна выступаў у экстралізе за фарм-клуб мінскага «Дынама». Увосень 2024 года дэбютаваў у НХЛ, у складзе «Філадэльфія Флаерз».
Зноскі
Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакейныя варатары Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама-Маладзечна Катэгорыя:Ігракі «Філадэльфія Флаерз»