Ту-126 (выраб «Л» (Ліяна), па кадыфікацыі НАТА: «Moss» — «Мох») — першы савецкі самалёт — носьбіт радыёэлектронных сродкаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛВ) паветраных і марскіх цэляў. Створаны на базе пасажырскага лайнера Ту-114 у якасці носьбіта апаратуры радыёлакацыйнага комплексу «Ліяна» і апаратуры ўзаемадзеяння з авіяцыйна-ракетным комплексам далёкага перахопу (АРКП) «Ту-28-80» (Ту-128С-4).
Асноўныя дадзеныя самалёта Ту-126 рухавікі, тып — НК-12МВ даўжыня самалёта — 54,1 м размах крыла — 51,1 м вышыня — 15,5 м узлётная маса — 171 000 кг макс. хуткасць на вышыні 9 000 м — 790 км/г крэйсерская хуткасць — 650-700 км/г практычная столь — 10 700 м практычная далёкасць палёту без дазапраўкі — 7 000 км практычная працягласць палёту з адной дазапраўкай — 17-18 гадзін экіпаж — 6 чалавек лётнага экіпажа і дзве змены па 6 чалавек радыётэхнічнага экіпажа
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Самалёты Тупалева