Юрый Мартынаў (нар. ) — беларускі валейбаліст. Майстар спорту Беларусі.

Біяграфія Выхаванец ДЮСШ Абухава (Гродзенская вобласць). Яго першы трэнер — Аляксей Гедройць. У клубнай кар’еры паспяховыя выступленні за гомельскі ГВК, «Металург» (Жлобін), «Легіён» (Абухава). З 2016—2019 год ён правёў, выступаючы за салігорскі «Шахцёр», не аднойчы быў прызнаны самым дзейсным гульцом матчаў салігарчан. У 2019 годзе падпісаў кантракт з валейбольным клубам «Мінск».

Ёсць вопыт выступлення за маладзёжную і нацыянальную зборныя Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2018/19, 2017/18, 2016/17 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2019/20 Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2018/19 Сярэбраны прызёр Кубка Беларусі (2): 2019/20, 2017/18 Бронзавы прызёр Кубка Беларусі (1): 2016/17 Крыніцы

Спасылкі Yury Martynau Мартынов Юрий Доигровщик Юрий Мартынов подписал контракт с Волейбольным клубом «Минск»

Катэгорыя:Валейбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі