«Бауыржан Момышулы» () — станцыя Першай лініі Алма-ацінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Сарыарка» і «Калкаман». Адкрылася 30 мая 2022 года. Ранейшая назва праекта — станцыя «Достык». Названа ў гонар Героя Савецкага Саюза Бауыржан Момышулы.

Будаўніцтва 22 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пачатку будаўніцтва станцый «Сарыарка» і «Дастык».

Увод у эксплуатацыю станцыі «Дастык» быў запланаваны на 2020 год. Аднак у сувязі з поўным прыпыненнем выдзялення фінансавання будаўніцтва гарадскім бюджэтам на 2017—2021 гады тэрміны запуску зменены.

Адкрыццё станцыі некалькі разоў пераносілася, а ў чэрвені 2019 года было абвешчана, што станцыя адкрыецца ў 2021 годзе.

Тэхнічны пуск станцыі адбыўся 30 снежня 2021 года.

30 мая 2022 года станцыя прыняла першых пасажыраў.

Крыніцы

Катэгорыя:Станцыі Алма-ацінскага метрапалітэна Катэгорыя:Першая лінія метро (Алматы) Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе Катэгорыя:2022 год у Алматы