«Набярэжная Арфеўр, 36» () — французскі дэтэктыўны фільм, які выйшаў на экраны ў 2004 годзе.

Сюжэт У Парыжы з’явілася банда налётчыкаў, якая з асаблівай жорсткасцю рабуе інкасатарскія грузавікі. Здабыча спрытных злачынцаў: сем грузавікоў, дзевяць па-зверску забітых ахоўнікаў, два мільёны еўра гатоўкай.

Начальнік крымінальнай паліцыі дывізіённы камісар Парыжа Рабер Мансіні становіцца шэфам Прэфектуры парыжскай паліцыі і шукае сабе замену.

За расследаванне гэтых злачынстваў возьмуцца адразу дзве брыгады крымінальнай паліцыі, на чале якіх стаяць былыя сябры камісар Дэні Клейн (Брыгада па Барацьбе з Бандытызмам, (фр. Brigade de répression du banditisme (BRB)) і камісар Леа Врынкс (Брыгада вышуку і рэагавання — Brigade de recherche et d’intervention (BRI). У іх зусім розныя метады працы і мэты. і калі Врынкс максімальна блізка набліжаецца да разгадкі, трапляючы ў цяжкую сітуацыю, Клейн подла падстаўляе яго, не ўсведамляючы, чым гэта можа скончыцца.

Фільмаграфія Даніэль Ацёй — Леа Врынкс Жэрар Дэпардзьё — Дэні Клейн Андрэ Дзюсалье — Рабер Мансіні Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы 2004 года