«Амерыканская ноч» () — мастацкі фільм 1973 года сумеснай вытворчасці Францыі і Італіі, 13-ы паўнаметражны фільм Франсуа Труфо. Для рэжысёра гэты фільм стаў трыумфам — ён атрымаў за яго мноства міжнародных узнагарод, у тым ліку прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Фільм вылучаўся на прэмію «Оскар» у 1974 годзе як найлепшы фільм на замежнай мове, а праз год быў таксама намінаваны на прэмію ў катэгорыях «найлепшая праца рэжысёра», «найлепшы сцэнарый» і «найлепшая жаночая роля другога плана» (Валянціна Картэзэ).

Прэм’ера фільма адбылася 14 сакавіка 1973 года на Канскім кінафестывалі. Стужка прысвечана Ліліян Гіш і яе сястры Дораці.

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы 1973 года Катэгорыя:Фільмы Франсуа Труфо Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA