Каралеўства Непал (), таксама Каралеўства гуркхаў () — каралеўства, якое з’явілася ў 1768 годзе пасля аб’яднання Непала. Заснавальнікам Каралеўства стаў кіраўнік дзяржавы Горкха, гуркх-раджпут Прытхві Нараян Шах. Каралеўства існавала 240 гадоў да фармальнай адмены манархіі ў Непале. У гэты перыяд Непал знаходзіўся пад уладай дынастыі Шах.
Пасля ўварвання ў Тыбет і разрабавання Дыгархі непальцамі пад правадырствам Бахадура Шаха ў 1792 годзе Далай-лама і кітайскі намеснік запыталі ў Кітая ваеннай падтрымкі. Кітайска-тыбецкія сілы пад камандаваннем Фу Кан’аня напалі на Непал, але пасля паразы пад Нувакотам перайшлі да мірных перамоў. У пачатку XIX стагоддзя распаўсюджванне ўлады Брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў Індыі прывяло да пачатку Англа-Непальскай вайны (1814—1816), якая скончылася паразай Непальскай арміі. Па ўмовах Сугаульскай дамовы Непал заставаўся незалежным, але перадаваў Брытаніі тэрыторыі ад Мечы да Сарды, вядомыя як «вялікі Непал». Сілы Джанга Бахадура разбілі Тыбецкае войска ў 1855 годзе і прымусілі да падпісання мірнай дамовы на сваіх умовах. Нестабільнасць, якая суправаджала вайну, скончылася зменай кіруючай дынастыі на Рана з раджпуцкай касты чхетры, пад яе праўленнем пасаду прэм’ер-міністра краіны стала спадчыннай з 1843 па 1951 гады. Пачынаючы з першага кіраўніка дынастыя Рана звяла манарха-шаха да цырыманіяльнай ролі. Кіраўнікі з роду Рана былі аўтарытарнымі тыранамі, эканамічна эксплуатавалі свой народ і пераследвалі іншадумцаў па рэлігійнай прыкмеце.
Сярэдзіна XX стагоддзя стала пачаткам руху за дэмакратызацыю Непала. У 1923 годзе Брытанія фармальна прызнала незалежнасць Непала і перастала лічыць яго пратэктаратам, аднак Брытанскі палітычны ўплыў праз кіруючыя класы не знік. У ліпені 1950 года Індыя падпісала Інда-непальскую дамова пра мір і сяброўства 1950 года, у якой абедзве краіны пагадзіліся паважаць суверэнітэт адзін аднаго. У тым жа годзе Індыя адыграла важную ролю ў Непальскай палітыцы, падтрымаўшы караля Трыбхувана, якога Мохан Шамшэр з роду Рана спрабаваў зрынуць, узвёўшы на пасад свайго ўнука Г’янендру. Пры падтрымцы Індыі новы ўрад, у асноўным складаўся з членаў Непальскага кангрэса, і кароль Трыбхуван паклалі канец кіраванню роду Рана ў 1951 годзе.
У 1960—1970-х гадах адбылося некалькі няўдалых спробаў правядзення рэформаў і прыняцця новай канстытуцыі. Эканамічны крызіс канца 1980-х прывёў да Народнага руху 1990 года, прыняццю пад яго ціскам канстытуцыйнай манархіі ў 1990 годзе і ўвядзенні парламенцкіх выбараў. У 1990-х гадах пачалася Грамадзянская вайна ў Непале (19960—2006), у якой дзяржаўныя войскі змагаліся з Камуністычнай мааісцкай партыяй Непала. Сітуацыю дадаткова дэстабілізавала забойства Каралеўскай сям’і ў Непале, калі, па звестках, прынц Дыпендра застрэліў дзесяць чалавек, уключаючы ўласнага бацьку Бірэндру, а затым быў смяротна паранены (паводле афіцыйнай версіі — у выніку неасцярожнага абыходжання са сваёй зброяй).
Пасля гэтага кароль Г’янендра вярнуўся на трон і абвясціў прамое царскае кіраванне, якое выклікала пратэстны рух 2005 года, які аб’яднаў мааістаў і дэмакратаў. Караля прымусілі аднавіць парламент, які прыняў у 2007 прамежкавую Канстытуцыю, якая моцна абмяжоўвала ўладу манархіі. Пасля парламенцкіх выбараў 2008 года быў абраны 1-ы Устаноўчы сход Непала, які абвясціў адмену манархіі на першай жа сесіі 28 мая 2008 года. З гэтага моманту краіна атрымала назву Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Непал.
Да адмены манархіі Непал быў адзінай краінай у свеце з індуізмам у якасці дзяржаўнай рэлігіі; цяпер ён з’яўляецца свецкай дзяржавай.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыя Непала Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Азіі