«Сяргей Котаў» () — трэці серыйны (чацвёрты па ліку гэтай серыі) патрульны карабель (карвет) праект 22160. Судна названа ў гонар Героя Савецкага Саюза контр-адмірала Сяргея Котава.
Караблі такога праекта прызначаныя для нясення патрульнай службы, стрымання кантрабандны і пірацкай дзейнасці, пошуку і аказання дапамогі пацярпелым пры марскіх катастрофах. У ваенны час таксама для аховы караблёў і судоў на пераходзе морам, а таксама ваенна-марскіх баз і водных раёнаў.
Патоплены 5 сакавіка 2024 года ў ходзе расійска-ўкраінскай вайны.
Гісторыя будаўніцтва Патрульны карабель «Сяргей Котаў» (завадскі нумар 164) распрацаваны «Паўночным праектна-канструктарскім бюро» (Санкт-Пецярбург) і фармальна быў закладзены на Зеленадольскім СБЗ 8 мая 2016 года, але фактычна будаваўся на Керчанскім суднабудаўнічым заводзе, дзе 29 студзеня 2021 года быў спушчаны на ваду.
Водазмяшчэнне карабля — 1300 тон. Можа развіваць хуткасць да 30 вузлоў. Далёкасць плавання — 6000 марскіх міль, аўтаномнасць — 60 сутак. Экіпаж — 80 чалавек. На борце можа базавацца верталёт Ка-27пс.
Карабель узброены 76,2-мм артылерыйскай устаноўкай АК-176МА, зенітна-ракетнымі комплексамі «Штиль-1» і «Гибка», кулямётамі.
29 кастрычніка 2021 года карабель выйшаў у Чорнае мора для правядзення завадскіх хадавых выпрабаванняў.
Служба
Карабель планавалі перадаць ВМФ РФ у канцы 2021 года, але ў канчатковым выніку ён уступіў у строй толькі 16 мая 2022 года, а 30 ліпеня 2022 года адбыўся ўздым сцяга і прыняцце ў баявы склад Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі.
25 ліпеня 2023 года па заяве Мінабароны Расіі збоку УСУ двума безэкіпажнымі катэрамі была здзейсненая атака на карабель «Сяргей Котаў», якія пры адбіцці атакі былі знішчаныя.
1 жніўня 2023 года Мінабароны Расіі паведаміла пра атаку трох марскіх безэкіпажных катэраў на вартавыя караблі «Сяргей Котаў» і «Васіль Быкаў». Заяўлялася, што атака адбылася за 340 км на паўднёвы захад ад Севастопаля, і што ўсе беспілотнікі былі знішчаныя.
14 верасня 2023 года УСУ атакавалі карабель «Сяргей Котаў» пяццю марскімі безэкіпажнымі катэрамі падчас чаго карабель атрымаў значныя пашкоджанні.
Гібель
5 сакавіка 2024 года Ваенная разведка Украіны заявіла, што спецпадраздзяленне Group 13 паразіла карабель марскімі дронамі Magura V5 паблізу Керчанскага праліву.
У выніку атакі карабель атрымаў крытычныя пашкоджанні: дроны атакавалі карабель спачатку з левага, а затым з правага борта. Акрамя таго, адзін з беспілотнікаў трапіў у прабоіну, якая ўтварылася ў корпусе з-за выбуху папярэдняга дрона і яго боезарад, верагодна, здэтанаваў ужо ўнутры карабля.
Па дадзеных ГУР і расійскіх крыніц, у выніку атакі загінулі сем маракоў і шэсць атрымалі раненні. Па дадзеных Інстытута вывучэння вайны, была зроблена спроба адбуксіраваць судна ў порт, аднак з-за значных пашкоджанняў гэта не атрымалася і судна затанула ў пяці кіламетрах ад узбярэжжа мыса Такіль.
Радыё Свабода і GeoConfirmed адзначаюць што атака на карабель пачалася ў 00:50 у міжнародна прызнаных тэрытарыяльных водах Украіны, у 8 кіламетрах ад берага і ў 23 кіламетрах на поўдзень ад Крымскага моста. Пазней было апублікавана відэа, на якім быў зняты момант удару па патрульным катэры з палубы аднаго з грузавых судоў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ваенныя караблі Чарнаморскага флоту Катэгорыя:Судны паводле алфавіта