Гемонхус скручаны (Haemonchus contortus) — від круглых чарвей сямейства .

Шырока распаўсюджан ва ўсім свеце страўнікава-кішачны гельмінт, які паразітуе на слізістай абалонцы страўніка авечак і коз, а таксама дзікіх жвачных жывёл. Харчуецца крывёю канчатковага гаспадара. Развіццё прамое, без прамежкавага гаспадара.

Апісанне Прадстаўнікі віду маюць ніткападобную форму, самцы памерам 10-20 мм, самкі 18-30 мм. На пярэднім канцы знаходзіцца рудыментарная ротавая капсула, якая змяшчае булавападобны зубец, з дапамогай якога паразіты парушаюць крывяносныя сасуды. У абодвух полаў на канцы галавы выступаюць шыйныя сасочкі. Самцы маюць моцна развітую бурсу. Спікулы самцоў (устаўляюцца ў палавую адтуліну самкі падчас капуляцыі) кароткія (0,460-0,506 мм), масіўныя і ніткападобныя на канцы. У самак у хваставой частцы цела маецца вульва, прыкрытая клапанам. Яйцаклеткі маюць памеры 70-85 х 41 мкм і ўтрымліваюць 16-32 бластамерыJURÁŠEK, V.; DUBINSKÝ, P. Veterinárna parazitológia. Bratislava: Príroda, 1993. 382 s. ISBN 80-07-00603-6..

Гаспадары Паразітуюць на , і . З дзікіх жывёл сустракаюцца ў такіх відаў, як Зубры Беловежской пущи / Н. Кулагин ; Московский научный институт. — Москва, 1919 (Типография «Синема»). — , VI, 166 с. ; 22 см. — В надзаголовке: В память 19 февраля 1861 г. — В печатной издательской обложке. — На титульном листе и отдельных страницах печать: Архангельская Областная Библиотека им. Н. А. Добролюва. — Библиография: с. III―VI. — 15 р., , і .

Значэнне і клінічныя прыкметы Гемонхус скручаны — адна з самых патагенных нематод авечак і коз. Пры масавых заражэннях выклікае гібель ягнят і казлянят. Пры хранічных інфекцыях гэта выяўляецца анеміяй, ацёкамі, затрымкай росту і стратай вагі.

У чалавека У чалавека інвазія гэтым геагельмінтам сустракаецца рэдка, хвароба працякае з дыспепсічнымі з’явамі. Заражэнне адбываецца праз рот.

Крыніцы

Спасылкі

Haemonchus contortus life cycle Haemonchus contortus on Animal diverstity Web

Катэгорыя:Трыхастрангіліды