Саншайн-Костаўскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Саншайн-Кост у штаце Квінсленд.

Агульная характарыстыка Праект заснавання ўніверсітэта ў Саншайн-Кост нарадзіўся ў 1973 годзе. У 1989 годзе федэральны ўрад Аўстраліі ўхваліў яго стварэнне, а 1 ліпеня 1994 года парламент Квінсленда прыняў акт аб стварэнні ўніверсітэцкага каледжа. У 1996 годзе пачалося навучанне. Вучэльня атрымала статус універсітэта і сваю цяперашнюю назву 1 студзеня 1999 года.

Структура Факультэт мастацтваў і бізнесу Факультэт прыродазнаўства, аховы здароўя, адукацыі і інжынерыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі