Тэнііды. — С. 140 (Taeniidae) — сямейства стужачных чарвей. Самае вялікае сямейства з атраду .

Сярод прадстаўнікоў сямейства мноства відаў медыцынскага і ветэрынарнага значэння, у тым ліку такія віды, як , і . Тэнііды з’яўляюцца паразітамі млекакормячых і многія з іх заразныя для чалавека.

Апісанне Цела даўжынёй да 20 метраў, стужкападобнае, членістае. На галоўцы размешчаны прысоскі, хабаток у большасці відаў з 2 радамі хіцінавых кручкоў. Гермафрадыты. Матка прадаўгаватая, галінастая, зрэдку шара- або мехападобная з бакавымі выпучваннямі. Семяннікі шматлікія. Яечнік (лопасцевы або ныркападобны) и жаўточнік размешчаны ў задняй частцы членіка. Аплодненае яйцо развіваецца ў матцы і мае зародак, які ў целе прамежкавага гаспадара пераўтвараецца ў лічынку, своеасаблівую для кожнага роду.

Дарослыя тэнііды паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (канчатковыя гаспадары), лічынкі — у розных органах і тканках капытных, грызуноў і чалавека (прамежкавыя гаспадары), выклікаюць тэніідозы і фінозы.

Сістэматыка Сямейства ўключае чатыры роды:

Rudolphi, 1801 Lamarck, 1816 Linnaeus, 1758 Nakao, Lavikainen, Iwaki, Haukisalmi, Konyaev, Oku, Okamoto & Ito, 2013

Жыццёвы цыкл Прадстаўнікі сямейства адрозніваюцца сваім наземным жыццёвым цыклам, які ўключае стадыю спакою, званую метацэстодай. Яны развіваюцца ў тканках прамежкавага гаспадара, калі яйцы спажываюцца. Яйцы вылупляюцца ў анкасферу, якая праходзіць праз сценку кішэчніка і ўтварае метацэстоду. Прыкладам можа служыць цыстыцэркоід, цыстыцэрк, альбо гідатыдная кіста. Канчатковы гаспадар заражаецца пры ўжыванні метацэстоды.

Крыніцы

Літаратура Основы цестодологии. Т. 4. Абуладзе К. И. Тениаты — ленточные гельминты животных и человека и вызываемые ими заболевания. — М, 1964 Гинецинская Т. А., Добровольская А. А. Частная паразитология: Паразитические простейшие и плоские черви. — М., 1978

Катэгорыя:Сямействы плоскіх чарвей