«Гаемі» — тайфун які сфарміраваўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў ліпені 2024 года, выклікаў катастрафічныя разбурэнні і чалавечыя ахвяры на Філіпінах, Тайвані і ў кантынентальным Кітаі.

Сфарміраваўся 19 ліпеня на ўсход ад Палау. Найперш ад тайфуна пацярпела паўночная частка Філіпінаў.

Тайфун «Гаемі» абрынуўся 25 ліпеня на ўзбярэжжы кітайскай правінцыі Фуцзянь, ён нанёс эканамічны ўрон у памеры 1,6 мільярда юаняў, як паведаміла «Сіньхуа», ад стыхіі пацярпелі 766,9 тысячы жыхароў правінцыі. Да раніцы 28 ліпеня ўлады Фуцзянь былі вымушаныя эвакуіраваць з патэнцыйна небяспечных раёнаў 312,7 тысячы чалавек. Тайфун выклікаў моцныя дажджы ў многіх раёнах правінцыі Фуцзянь, у выніку чаго ў перыяд з 25 па 28 ліпеня адбыліся разлівы 17 рэк.

28 ліпеня Кітай адмяніў папярэджанне аб тайфуне «Гаемі», пасля таго як ён аслабеў да ўзроўню трапічнай дэпрэсіі. Аднак у Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі адзначылі, што рэшткавыя вятры тайфуну па-ранейшаму нясуць моцныя дажджы ў некалькі правінцый, уключаючы Хунань, Цзянсу, Хубэй, Гуандун, Ляанін і Цзілінь. Быў павышаны ўзровень экстранага рэагавання на паводкі ў правінцыі Цзілінь і ўведзены рэжым экстранага рэагавання найвышэйшага ўзроўню ў горадзе цэнтральнага падпарадкавання Чунцын.

Зноскі

Катэгорыя:Тайфуны Катэгорыя:Ліпень 2024 года Катэгорыя:2024 год на Філіпінах Катэгорыя:2024 год у Кітаі