Уладзімір Канстанцінавіч Шумны () — савецкі і расійскі генетык, доктар біялагічных навук (1974), прафесар (1982).

Акадэмік АН СССР (1990; чл.-кар. з 1979), Расійскай АН (1991). Замежны член НАН Беларусі (2000). Член Еўрапейскай АН (2002), замежны член НАН Украіны (2000), Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны (2003). Ганаровы прафесар Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія Нарадзіўся 12 лютага 1934 года ў в. Хаўмы Чарнігаўскай вобласці УССР.

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1958). З 1958 года — у Інстытуце цыталогіі і генетыкі Сібірскага аддзялення АН СССР, з 1966 года — загадчык лабараторыі, у 1985—2007 гадах — дырэктар. З 2007 года — дарадца РАН. Адначасова з 1986 года — загадчык кафедры Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта. З 2004 года — прэзідэнт Вавілаўскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў (Расія). З 1997 года — галоўны рэдактар ​​часопіса «Інфармацыйны веснік ВОГІС» (з 2011 года — «Вавілаўскі часопіс генетыкі і селекцыі»).

Памёр 20 сакавіка 2026 годаВ Новосибирске ушёл из жизни выдающийся генетик Владимир Шумный.

Навуковая дзейнасць Асноўныя даследаванні звязаны з праблемамі гетэрозісу, поліплаідыі, аддаленай гібрыдызацыі раслін, трансгенезу. Выканаў цыкл даследаванняў па рэканструкцыі геному раслін метадамі аддаленай гібрыдызацыі, культуры клетак і генетычнай інжынерыі. Атрымаў новыя камбінацыі міжродавых ячменна-пшанічных і ячменна-жытніх гібрыдаў як матэрыял для цытагенетычных даследаванняў. На іх аснове створаны замешчаныя і дадатковыя па асобных храмасомах лініі, што адкрывае магчымасці для стварэння новых сартоў. Атрымаў унікальныя трансгенныя расліны, у геном якіх уведзены ген бетаінферону чалавека і бактэрыяльны ген нуклеазы, што важна для стварэння новых біятэхналогій і атрымання трансгенных формаў раслін.

Аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 3 навучальных дапаможнікаў, 12 аўтарскіх пасведчанняў на раяніраваныя гатункі і 13 патэнтаў.

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2007) за працу «Рэарганізацыя ядзернага і цытаплазматычнага геномаў пры стварэнні новых форм травы метадамі біятэхналогіі».

Асноўныя працы Биологическая фиксация азота. Новосибирск, 1991 (у суаўт.). Генетические методы в селекции растений. Новосибирск, 1992 (у суаўт.).

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975), ордэн «Знак Пашаны» (1982), ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1999), ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені (2007) залаты медаль імя М. І. Вавілава РАН (2007).

Крыніцы

Спасылкі Профіль У. К. Шумнага на сайце НАН Беларусі

Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Генетыкі СССР