Дамастава () — вёска ў Польшчы, у складзе Ніжанскага павета Падкарпацкага ваяводства гміны Яроцін

Гісторыя Побач з вёскай знойдзены мезалітычныя артэфакты. Зафіксаваны таксама сляды паселішчаў эпохі неалітуJacek Siembida. Ziemia Jarocin. — Rzeszów: Wydawnictwo i Drukarnia Diecezji Rzeszowskiej, 2016. — S. 12—13..

Паводле «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich», у 1881 годзе Дамастава знаходзілася ў акрузе Ніска Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстра-Венгерскай імперыі, у вёсцы было 97 дамоў і 549 жыхароў.

У 1939 годзе вёска ўваходзіла ў гміну Яроцін Ніскіўскага павета Львоўскага ваяводства Польшчы, у вёсцы жылі 9 украінцаў грэка-каталікоў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны Дамастава акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года вёска Дамастава ўвайшла у склад УССР. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1945 годзе ўлады СССР перадалі вёску Польскай Народнай Рэспубліцы.

У 1975—1998 гадах вёска адносілася да Тарнабжэскага ваяводства.

10 ліпеня 2022 года, напярэдадні 79-й гадавіны Крывавай нядзелі на Валыні ў Дамаставе быў закладзены вуглавы камень пад помнік Анджэя Пітыньскага — «Валынская разня», які стаіць побач з аўтамабільнай стаянкай на хуткаснай трасе S19. Урачыстае адкрыццё помніка «Валынская разня» адбылося 14 ліпеня 2024 года.

Славутасці Помнік ахвярам Валынскай разні

Спасылкі