Лонданскае вока () — адно з найбуйнейшых аглядальных колаў у свеце, знаходзіцца ў лонданскім раёне Ламбет на паўднёвым беразе Тэмзы. Адна з найпапулярнейшых славутасцяў Злучанага Каралеўства, штогод яе наведвае больш за 3 млн турыстаў«The London Eye a complete visitor guide». The Daily Telegraph. 1 мая 2014 года..
З вышыні 135 метраў (каля 45 звычайных паверхаў) адкрываецца від практычна на ўвесь горад. Аглядальнае кола — праект архітэктараў Дэвіда Маркса і Джуліі Барфілд, які перамог на конкурсе праектаў пабудоў у гонар надыходу новага тысячагоддзя. Рэалізацыя праекта ў жыццё заняла шэсць гадоў (з 1993 па 1999).
Лонданскае вока мае 32 цалкам закрытыя і кандыцыянаваныя кабінкі-капсулы для пасажыраў, зробленыя ў форме яйка. Капсулы пранумараваны ад 1 да 33, выключаючы нумар 13«The London Eye in numbers». The Daily Telegraph. 9 сакавіка 2015 г.. Кожная 10-тонная капсула сімвалізуе адзін з 32 бора (раёнаў) Лондана і можа прыняць да 25 пасажыраў. Кола круціцца з хуткасцю 26,4 см у секунду (каля 0,9 км у гадзіну), каб адзін абарот займаў каля 30 хвілін. Каб узяць на «борт» пасажыраў кола не спыняецца — хуткасць дазваляе пасажырам ўваходзіць і выходзіць на ўзроўні зямлі. Кола спыняецца толькі каб інваліды і пажылыя людзі маглі бяспечна здзейсніць пасадку-высадку.
Кола падтрымліваецца спіцамі і выглядае як вялікае кола ровара. Асвятленне Лонданскага вока было заменена святлодыёднай падсветкай ад Color Kinetics у снежні 2006 года, каб зрабіць магчымым лічбавае кіраванне агнямі. Да пачатку працы асвятлення кола працавала да 20:00.
Спасылкі https://www.londoneye.com/ -- Афіцыйны сайт Лонданскага Вока
Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:1999 год у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лондана Катэгорыя:Славутасці Лондана Катэгорыя:Атракцыёны