Луа́нгва, ЛвангваАфрика: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 78. — 671 с. с илл. (, Luangwa River // Encyclopædia Britannica, ) — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток Замбезі.

Даўжыня ракі каля 770 км, плошча басейна 145,7 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на захад ад паўночнага ўскрайку возера Н’яса, у верхнім і сярэднім цячэнні абгінае з усходу горы Мучынга. Працякае па тэрыторыі Замбіі, у нізоўях з’яўляецца памежнай ракой паміж Замбіяй і Мазамбікам. Упадае ў раку Замбезі каля гарадоў Луангва (Замбія) і Зумба (Мазамбік). Луангва — адна з самых буйных рэк Паўднёвай Афрыкі і адзін з галоўных прытокаў Замбезі.

Сілкаванне пераважна дажджавое. У сезон дажджоў (з снежня па май) моцна разліваецца, у сухі сезон моцна перасыхае. Рака часткова суднаходная.

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 78. — 671 с. с илл.

Спасылкі Luangwa River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Замбіі Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Замбезі