Музыка Беларусі — музычнае мастацтва беларускага народа, якое адрозніваецца самабытнасцю і нацыянальным каларытам, ахоплівае музычныя кірункі ад народнай музычнай творчасці да сучаснай музыкі.
Гісторыя
Дагістарычныя часы Першыя музычныя інструменты з’явіліся на сумежных з Беларуссю землях яшчэ ў пару палеаліту. Прылады, вырабленыя з косці маманта, на якіх захаваліся сляды ад рытмічных удараў, што, на думку некаторых даследчыкаў, можна разглядаць як пачатковыя формы музычных інструментаў для ўзнаўлення рытмічных гукаў у час адпраўлення нейкіх магічных дзеянняў, звязаных з паляваннем, выяўлены каля вёсак Чарнігаўскай вобласці, Гарадок Ровенскай вобласці і Варонежскай вобласці.
Самыя раннія музычныя інструменты на тэрыторыі Беларусі знойдзены ў паселішчы , каля возера Сенніца, на памежжы Віцебскай і Пскоўскай абласцей. Знойдзеныя тут дзве ўяўлялі з сябе прамыя трубкі з пяццю гукавымі адтулінамі. Пры раскопках неалітычнага паселішча Асавец (Бешанковіцкі раён) выяўлены фрагмент жалейкі (дудкі), зробленай з косткі дробнай птушкі. Знаходкі датуюцца IV — ІІІ тыс. да н.э. Да гэтай жа пары адносяцца і выяўленыя на паселішчы Камень (Пінскі раён) свісткі, зробленыя з галёначнай косткі бусла.
У бронзавым веку (ІІІ — пачатак І тыс. да н.э.), былі вядомы ўжо , выяўленыя ў некаторых помнікаў , распаўсюджанай на тэрыторыі Польшчы і на паўднёвым захадзе Беларусі.
З ранняга жалезнага веку (VII ст. да н.э. — 5 ст. н.э.), дайшлі касцяныя дудкі-свісцёлкі, знойдзеныя на гарадзішчы Гарані (Смаргонскі раён). Абодва бакі костак акуратна зрэзаны пад прамым вуглом, па баках зроблены адтуліны. Падобная дудка ХІІ — ХІІІ стст. была знойдзена і ў Слуцку.
Вытокі беларускага музычнага мастацтва ў народнай творчасці ўсходніх славян. Першымі носьбітамі музычнага прафесіяналізму былі , музыкі (лірнікі, дудары, гусляры, цымбалісты, скрыпачы і інш.), а таксама музыканты ў храмах і манастырах.
Старажытная музыка Развіццё старажытнага прафесійнага музычнага мастацтва на тэрыторыі Беларусі звязана з працэсамі хрысціянізацыі, якія садзейнічалі асіміляцыі візантыйскай духоўнай музыкі, паўплывалі на жанры царкоўных спеваў (, ірмос, , канон, і інш.), на акапэльную манеру выканання, музычную тэрміналогію. На культуру апасродкавана уплывалі фальклорныя традыцыі, асаблівасці моўнай (пазней бытавой ). Паступова фарміраваліся асновы музычнага прафесіяналізму. Арыгінальныя старабеларускія знаменныя спевы фіксаваліся у рукапісных зборніках (пераважна манастырскіх).
Блізкасць да агульнаеўрапейскіх народных традыцый у Сярэднявеччы праяўлялася ў дзейнасці — вандроўных акцёраў-прафесіяналаў, творчасць якіх уяўляла сабой . Яны былі музыкамі (гусляры, дудары, выканаўцы на сапелях, бубнах, жалейцы, суры, пазней — на скрыпцы і цымбалах) і спевакамі, , гімнастамі, , звяроў, якія выступалі на плошчах гарадоў, мястэчак, вёсак, у замках, корчмах і інш. Сярод іх вядомы скамарохі-дамрачэі (выканаўцы гістарычных песень, былін пад акампанемент домры), скамарохі-пацешнікі (выконвалі драматычныя, жартоўныя і сатырычныя сцэнкі, пантамімы, танцы і інш.). Як носьбіты вуснапаэтычнай і музычнай народнай традыцый, яны ўдзельнічалі ў разнастайных народных абрадах і святах.
Вытокі праваслаўнай музыкі ўсходніх славян — візантыйская і , якая прыйшла на Беларусь разам з хрысціянствам. X—XIV стст. характарызуюцца прыстасаваннем візантыйскай пеўчай да мясцовых умоў. Значная роля ў старажытна ўсходне-хрысціянскім богаслужэнні на Беларусі належала грэчаскай мове, засвойвалася візантыйская царкоўная музыка, выпрацоўваліся арыгінальныя знакі , сістэма асмагласся з уласцівым комплексам папевак, усталяваўся радок як норма ўсяго старажытнарускага знаменнага спеву. Засвойваўся аднагалосы богаслужэбны праваслаўны спеў. Дамінуючая роля належала тэксту .
З канца X стагоддзя сярод пеўчых школ на Беларусі вылучыліся Полацкая і Віцебская (з 992), Смаленская (з 1001), Тураўская (з 1005). Першапачаткова практычнай тэорыяй пеўчага мастацтва і яго былі абрыс знакаў безлінейнай натацыі, , служэбнікі і «падобнікі» (першыя практычныя дапаможнікі па спевах). Аформілася сістэма знамёнаў, якая склалася ў XIV стагоддзі. У Вялікім Княстве Літоўскім першапачаткова захоўваліся традыцыі старажытнарускага знаменнага спеву. На XV стагоддзе прыпадае росквіт Беларусі: пачалі фіксавацца аўтары песнапенняў і складальнікі рукапісных нотных зборнікаў (палеаграфічная прыкмета беларускіх пеўчых рукапісаў — ірмалояў); з’явіліся першыя пеўчыя азбукі, павялічылася колькасць знамёнаў, пашырыўся гукарад у бок , развіваліся разнастайныя , музычная пеўчая тэрміналогія. Паглыбляліся мясцовыя адрозненні напеваў, цесная сувязь беларускай пеўчай гімнаграфіі з народна-песеннай творчасцю і побытавай культурай. Зараджаліся і развіваліся арыгінальныя знаменныя спевы, якія былі ў шырокім побыце пеўчай практыкі XV—XVI стст. і зафіксаваны ў рукапісных зборніках («Супрасльскі ірмалой», 1598—1601). Шырока выкарыстоўваліся грэчаскія, балгарскія, сербскі спевы. Пераасэнсоўвалася семантыка неўменнай натацыі. Зарадзілася квадратная лінейная натацыя ў сувязі з пераходам старажытнарускага спеву на новы заходне-еўрапейскі ўзровень і шматгалосую сістэму запісу. У гэты час адбыўся паступовы адыход беларускай музычнай гімнаграфіі ад норм асмагласся. Зарадзіліся і развіваліся (псальмы), якія фіксаваліся ў ранніх рукапісных канцыяналах, багагласніках, катэхізісах.
Музыка XVI—XVIII стст. У эпоху Адраджэння ўзмацнілася роля свецкага кампанента ў музычнай культуры Беларусі. Галоўным асяродкам развіцця прафесійнага музычнага мастацтва заставаўся храм. На Беларусі, дзе гістарычна адбылося перакрыжаванне канфесіянальных плыней, у XVI—XVIII стагоддзях склалася спецыфічнае поліканфесіянальнае асяроддзе, у якім суіснавала з , а таксама з музыкай нехрысціянскіх канфесій. З канца XVI стагоддзя з традыцыйнымі праваслаўнымі спевамі суіснавалі супрасльскі і кіеўска-літоўскі і беларускі спевы, а таксама рэгіянальныя: віцебскі, куцеінскі, магілёўскі, мірскі, нясвіжскі, слуцкі і інш.
Уплыў на расійскую музыку З другой паловы XVI—XVIII стагоддзяў характэрны ўплывы каталіцтва. Некаторыя беларускія манастыры былі перавезены ў Расію, у тым ліку Куцеінскі з-пад Оршы, які стаў асновай аднаго з культурных цэнтраў Расіі — , дзе склалася новаіерусалімская школа стваральнікаў тэкстаў і мелодый, і псальм. Беларускія распеўшчыкі (васпевакі) уваходзілі ў склад хароў патрыяршых гасударавых пеўчых дзякоў. Беларускія тэарэтыкі разам з украінскімі і расійскімі пад кіраўніцтвам наўгародца распрацавалі сістэму кінаварных памет, тэарэтычна замацавалі і абгрунтавалі пашыраны ў той час у пеўчай практыцы гукарад (з чатырох сугалоссяў). Значны ўклад у развіццё праваслаўнага царкоўнага спеву зрабілі маскоўскія Іверскі і Новадзявочы манастыры, якія цалкам складаліся з беларусаў. Імі створаны новыя рукапісы, песнапенні і беларускія (літоўскія) спевы, у т.л. вяцкі, іверскі, старасіманаўскі і інш. У маскоўскіх харах спявалі беларускія «васпевакі» Я. Канюхоўскі, Я. Календа, І. Дзякоўскі, І. Кокля з Полацка, дзяк Тызенгаўз з Вільні, А. Беражанскі і інш. Беларусы стварыў адзіную тэарэтычную працу (выконвала ролю падручніка) па знаменным спеве: «Извещение о согласнейших пометах» (1668), Ц. Макар’еўскі з-пад Оршы — «Ключ разумення» (канец XVII стагоддзя). Беларускае пеўчае мастацтва і кантавая культура паўплывалі на ўсю расійскую літургічную музыку. З сярэдзіны XVII стагоддзя ўвесь царкоўны спеў у Маскве знаходзіўся цалкам у руках «выхадцаў з Польшчы і Літвы», якія былі і настаўнікамі. ўвайшлі ў , розныя рэдакцыі ўкраінскіх і рускіх ірмалояў, рускія устаўныя пеўчыя кнігі. Мелодыя беларуса «Радуйся радасць» стала асновай расійскай херувімскай. Са знаёмствам беларускай і ўкраінскай кантавай культуры ў расійскую прыйшоў , , што садзейнічала пераходу ўсёй расійскай пеўчай культуры на новы заходне-еўрапейскі ўзровень.
Праваслаўная музыка
У канцы XVI стагоддзя вылучаліся беларускія хары Віленскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Мінскага, Магілёўскага, Аршанскага, Куцеінскага і інш. брацтваў, якія выконвалі духоўныя і свецкія творы на 4—6, 8 і 12 галасоў. Беларускія манастыры (Супрасльскі, Благавешчанскі, Жыровіцкі, Магілёўскі і інш.) і цэрквы былі культурна-асветніцкімі цэнтрамі і апорай праваслаўя. У Супрасльскім манастыры быў запісаны ўвесь корпус праваслаўных песнапенняў (складальнік Б. Анісімавіч), выйшлі антыкаталіцкія і антыуніяцкія рукапісныя палемічныя артыкулы. Праваслаўная асновы набажэнства і спеваў захаваліся ва уніяцкіх, асабліва базыльянскіх, манастырах (у XVII стагоддзі ў Жыровіцкім манастыры створана некалькі рукапісных ірмалояў). У канцы XVIII стагоддзя ствараліся новыя рукапісныя пеўчыя зборнікі з і неўменнай натацыямі, а таксама спісы з больш старажытных рукапісаў, пашыраліся гуманістычныя і дэмакратычныя духоўныя канты, развівалася багатая бел. народнапесенная і інстр. творчасць.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя беларуская царкоўная музыка, захоўваючы свае лакальныя асаблівасці, развівалася ў рэчышчы расійскага богаслужэбнага (літургічнага) спеву. У цэрквах гучалі кананічныя устаўныя песнапенні, зацверджаныя Сінодам.
Каталіцкая музыка На Беларусі з канца XIV стагоддзя з’явілася каталіцкая музыка як неад’емны кампанент лацінскага абраду. Музыкальнае афармленне каталіцкіх набажэнстваў складалася з стылістычна розных кампанентаў: архаічнага грыгарыянскага харала, вакальна-харавых твораў a cappella з інструментальным суправаджэннем, інструментальных, у т. л. арганных кампазіцый, рэлігійных песень. Пранікненне каталіцтва садзейнічала культываванню на Беларусі : цыклы -, рэквіема, асобныя , градуалы, , і інш., спевы афіцыя.
З XVI стагоддзя характэрны росквіт каталіцкай музычнай традыцыі на Беларусі. Музыка, у т. л. , была абавязковым у навуковых каталіцкіх установах усіх узроўняў. Вядучая роля ў музычна-адукацыйнай дзейнасці належала ордэну езуітаў. Каталіцкая царква на Беларусі развівалася ў цесных сувязях з еўрапейскімі каталіцкімі установамі ў рэчышчы агульнаеўрапейских тэндэнцый і з’яўлялася інтэгральнай часткай еўрапейскай музычнай традыцыі. На Беларусі суіснавалі розныя традыцыі музычнага афармлення каталіцкіх набажэнстваў: высокапрафесійная езуіцкая (арыентаваная на апошнія еўрапейскія навацыі), дамініканская (кансерватыўна-ахоўная), францысканская (разлічаная на дапасаванне да густаў простых вернікаў) і інш.
Віленская езуіцкая акадэмія была цэнтрам каталіцкай музыкі, у ёй працавалі еўрапейскія адукаваныя кампазітары і музыканты (, С. Лаўксмін, М. Радаў, Ш. Берант, М. Крэчмер і інш.). У XVII стагоддзі на Беларусі пашырылася нотадрукаванне: «Песні» (1601), «Спеўнік» (1613), «Літаніі» Ш. Беранта (1638, 1639), харальныя «Градуал» (1667, 1693, 1742) і «Антыфанарый» (1667, 1694, 1742; складзены C. Лаўксмінам). Першы ў Вялікім Княстве Літоўскім падручнік па тэорыі харальных спеваў на лацінскай мове «Тэорыя і практыка музыкі» С. Лаўксміна (1667, 1669, 1693). Большасць твораў каталіцкай музыкі XVIII стагоддзя францысканскага паходжання. У літургічных жанрах у другой паловы XVIII стагоддзя працавалі манах-францысканец Шымкевіч, музыканты са Слонімскай капэлы М. К. Агінскага (Ён, Л. Грабенбаўэр).
Пратэстанцкая канфесія таксама значна паўплывала на фарміраванне музычна-прафесійнага мастацтва Беларусі. Яе пранікненне на беларускія землі і развіццё прыйшліся на сярэдзіну XVI стагоддзя пад уплывам ідэй Рэфармацыі, якія ахапілі значную частку тутэйшай арыстакратыі. Наймацней уплыў на музычнае мастацтва выявіўся ў выдавецкай дзейнасці пратэстантаў: выданнем першага на Беларусі нотнага выдання «Берасцейскі канцыянал» (1558), «Нясвіжскага канцыянала» (1563) і інш.
Уніяцкая музыка