Хвітсерк ( ад hvítr — белы і serkr — кашуля, сарочка; () — кіраўнік (намеснік Рагнара Лодбрака) «Гелеспонта» або «Усходняга Каралеўства» (Austrriki)Ragnars saga loðbrókar ok sona hans (на др.-исл.), згадваецца ў сагах і творах сярэднявечных скандынаўскіх гісторыкаў. Сын Рагнара ад трэцяй жонкі Аслаўг.
Паводле Саксонскай Граматыкі пасля перамогі над конунгам Дзіем і яго сынамі, Рагнар прызначыў Хвітсерка правіць Гелеспонтам, а сам вярнуўся ў Данію і цягам пяці гадоў ваяваў у розных землях. У гэты час Дакса, сын Дзія, беспаспяхова ваяваў з Хвітсеркам, хітрасцю захапіў яго ў палон. Згодна з Саксонам палонны Хвітсерк сам пажадаў памерці, нягледзячы на прапановы Дакса пакінуць яму жыццё, ажаніцца з дачкой Дакса і атрымаць полцарства ў пасаг. Хвітсерк адхіліў прапановы Дакса і пажадаў, каб яго звязалі і спалілі з яго баявымі сябрамі, што і было выканана. Гібель Хвітсерка скандынаўскія крыніцы датуюць прыкладна 840 годам.
Па іншай версіі Хвітсерк падчас вайны з «гунамі» быў узяты ў палон, і цар гунаў спаліў яго на вогнішчы, складзеным з галоў забітых ім воінаўДалин Олоф. История Шведского государства. Часть 1. Кн. 2. — Спб., 1805. — С. 653—658.. Гэтая версія ўзыходзіць да Сагі пра Рагнара Лодбрака і яго сыноў (гл. 18)Ragnars saga loðbrókar ok sona hans (на др.-исл.).
Таксама ў сазе пра Стурлаўга згадваецца нейкі Хвітсерк Гардарыкі, які ваяваў супраць войскаў Стурлаўга. Няясна які статус гэтага Хвітсерка ў Гардарыке і ці мае ён якое-небудзь дачыненне да легендарнага сына Рагнара. У гэтым варыянце Хвітсерк выступае на баку конунга Інгвара (кіраўнік Альдэйг’юбарга), а пасля гібелі конунга «са шматлікімі сваімі людзьмі выратаваўся ўцёкамі» і больш не згадваецца.
У кіно Вікінгі / Vikings (2013—2018; Ірландыя, Канада) у ролі Хвітсерка Марка Ільсэ.
Крыніцы
Літаратура Далин Олоф. История Шведского государства. Часть 1. Кн. 2. — Спб., 1805. — С. 603, 632, 634, 653—658 Прядь о сыновьях Рагнара. Саксон Грамматик. Деяния данов. Книга IX, 9.4.17, 9.4.21, 9.4.29, 9.4.30.
Катэгорыя:Конунгі Гардарыкі Катэгорыя:Сагі