Дыкранела (Dicranella) — род лістасцябловых імхоў сямейства дыкранавых.

Апісанне Двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі дробныя, зялёныя, жоўта-зялёныя або чырванаватыя. Сцябло 0,5—5 см вышынёй, прамастойнае, знізу з рызоідамі. Лісце ад шырокай асновы рэзка шылападобнае і адтапыранае або паступова-звужанае, з шырокай жылкай. Каробачка са спорамі на чырвонай або жоўтай ножцы, няправільная, кароткая, часта з валляком, напр. у . Вечка канічнае з касой дзюбкай.

Пашырэнне Вядома каля 100 відаў, пашыраны па ўсім зямным шары. Піянеры вільготных мінеральных і тарфяністых глеб. На Беларусі найчасцей па ўсёй тэрыторыі на глебавых агаленнях трапляюцца , якая спораносіць вясной і позняй восеню, і , што спораносіць летам.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Дыкранавыя