Іван Багданаў Дайчы́наў (; нар. , Сафія) — балгарскі перакладчык.
Біяграфія Скончыў у 1952 годзе Сафійскі ўніверсітэт. У анталогію беларускага апавядання на сельскую тэматыку «Пад пошум дубоў» (1981) увайшлі пераклады Дайчынава твораў А. Асіпенкі, А. Васілевіч, Л. Дайнекі, М. Парахневіча, Я. Скрыгана і інш. На балгарскую мову пераклаў таксама асобныя апавяданні У. Караткевіча, М. Стральцова, раманы І. Чыгрынава «Апраўданне крыві» (1981), І. Шамякіна «Вазьму твой боль» (1982).
Літаратура
Катэгорыя:Перакладчыкі Балгарыі Катэгорыя:Перакладчыкі на балгарскую мову