Барыс Нічыпаравіч Дакутовіч (; , Масква — ) — савецкі рэжысёр.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Маскве ў сям'і сялян Машкоўскай воласці Аршанскага павета Нічыпара Фёдаравіча і Кацярыны Сямёнаўны Дакутовічаў

Скончыў у 1951 годзе рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва ў Маскве па курсе Ю. А. Завадскага. У гэтым жа годзе развёўся з жонкай Марыяй Васільеўнай, якая пражывала ў Асіповічах.

Да 1958 года выкладаў у гэтым інстытуце. У 1958—1960 гадах галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі, у 1962—1963 гадах Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

У 1966-1968 гадах галоўны рэжысёр Тамбоўскага драматычнага тэатра.

Творчасць Пастаноўкам Дакутовіча ўласцівы яркая тэатральная форма, вобразна-асацыятыўная сцэнічная мова, інтэлектуальнасць: «Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава (1960), «Чырвоныя чарцяняты» П. Бляхіна, А. Палявога і А. Талбузіна (1961), «» У. Маякоўскага (1962), «Бітва ў космасе» М. Гамолкі (1963).

Аўтар кніг «Акцёр і роля: некаторыя рэжысёрскія ўрокі Ю. А. Завадскага» (1983), «Загадкі малой драматургіі» (1989). Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Расіі