Візантыйская музыка, музыка Візантыйскай імперыі — перыяд у гісторыі музыкі, цесна звязаны з хрысціянскай культурай Усходняй рымскай імперыі, што пачынае свой росквіт у часы ўладарыння імператара Канстанціна (306—337) і занепадае з падзеннем Канстанцінопаля ў 1453 .
Гістарычныя ўмовы і разнастайны этнічны склад насельніцтва Візантыі абумовілі разнастайнасць інтанацый, жанраў і форм Візантыйскай музыкі. Яе вытокі ўзыходзяць да персідскай, копцкай, габрэйскай і армянскай песеннай творчасці, а таксама ўключаюць у сябе дасягненні старажытнагрэчаскай музычнай культуры, што вызначалася ўключэннем буйных цэнтраў грэчаскай культуры ў Візантыю — Александрыі, Антыёхіі, Эфеса.
Музыка