Надзея Лужынская ( — ) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Аўстраліі.

Біяграфія Нарадзілася ў в. Брусы (Мядзельскі раён) у сям'і рыбакоў. Атрымала пачатковую асвету і вучылася на краўчыху. У 1944 годзе паехала ў Германію шукаць вывезеных немцамі бацькоў. У беларускім лагеры Ватэнштэт (Зальцгітэр) пазнаёмілася й пабралася шлюбам з Міхасём Лужынскім. У 1950 годзе выехала ў Аўстралію. Жыла ў Сіднеі, нарадзіла трох дзяцей: сына і двух дачок. Разам з мужам актыўная ўдзельніца беларускай грамады Сіднея. Ад заснавання — сяброўка Беларускага аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе, а пазней і Беларускага грамадска-культурнага клуба. Некаторы час была старшынёй Жаночага камітэту. Актыўная ўдзельніца беларускіх нацыянальных мерапрыемстваў, выстаў. Дапамагала ў падрыхтоўцы беларускіх радыёпраграм. Пахаваная на беларуска-ўкраінскай секцыі могілак Роквуд у Сіднеі.

Літаратура Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Аўстраліі Катэгорыя:Члены Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР) Катэгорыя:Члены Беларускага культурна-грамадскага клуба