Анатоль Іларыёнавіч То́ўкач (, в. Засялечча, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — , ) — беларускі мастак.

Біяграфія Скончыў Кастрамское мастацкае вучылішча (1956). З 1956 года працаваў на віцебскім камбінаце «Мастацтва». З 1957 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Член Беларускага саюза мастакоў (1964). Жыў у Віцебску.

Працаваў у станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў жанры гарадскога пейзажа, а таксама ў акварэлі, гуашы і манументальным мастацтве.

Сярод твораў: «Дзвіна» (1957), «Віцебская суднаверф» (1960), «Беларускі пейзаж» (1961), «Горад жыве» (1962), «Віцебск» (1968), «Лёзненская вышыня» (1973), «Лучоса» (1976), «Блакітны край» (1979), «Лосвіда» (1985), «Год 1941» (1985), «Панарама Віцебска» (1993); трыпціх «Віцебск» (1978) і інш.

Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Крыніцы

Літаратура

Цыбульский, М. Л. Толкач Анатолий Илларионович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 513. Толкач Анатоль Іларыёнавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 111—112.

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР‎ Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі‎ Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі