Плі́са — возера ў Беларусі, на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца за 18 км на паўночны захад ад горада Глыбокае, у басейне ракі Мнюта, на поўдзень ад вёскі Луцк-Мосарскі.

Плошча паверхні 1,1 км². Найбольшая глыбіня 32,9 м. Даўжыня 1,41 км. Найбольшая шырыня 1,16 км. Даўжыня берагавой лініі 4,22 км. Аб’ём вады 10,22 млн м³. Плошча вадазбору 8,04 км².

Назва На думку У. Тапарова і А. Трубачова, паходжанне назвы Пліса няяснае. Яе звязваюць з балцкімі або славянскімі тэрмінамі.

Гідраграфія Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м спадзістыя, на паўднёвым захадзе стромкія вышынёй 12—13 м, пад хмызняком і валунамі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі завалуненыя, парослыя хмызняком, на паўночным захадзе абразійныя. Дно ўздоўж берагоў пясчана-жвіровае, глыбей — пясчанае (да глыбіні 7 м) і ілістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 17 % плошчы возера.

Выцякае рака Плісаўка.

Экалогія Возера мезатрофнае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 5 м, месцамі адсутнічае.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка і інш.

Крыніцы

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы