Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Канструктарскае бюро „Дысплей“» (РУП «КБ „Дысплей“») — беларускае прадпрыемства па распрацоўцы і выпуску відэаманітораў, сродкаў вылічальнай тэхнікі, знаходзіцца ў г. Віцебску.

Гісторыя

Заснавана ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х.

Міжнародныя санкцыі 12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро, а 6 снежня таго ж года да санкцый супраць «Дысплея» далучылася Вялікабрытанія. З 9 жніўня 2024 года КБ знаходзіцца у санкцыйным спісе КанадыКанада запровадила санкції проти наймолодшого сина Лукашенка Колі.

24 лютага 2025 года бюро ўключана ў санкцыйны спіс АўстралііАвстралия ввела крупнейший с начала войны пакет санкций в отношении России. В списке есть беларусские предприятия и чиновники.

Дзейнасць

Займаецца распрацоўкай і вытворчасцю відэаманітораў (ЭПТ, ВК і плазменных) і сродкаў вылічальнай тэхнікі (панэльных і пераносных ЭВМ), прызначаных для жорсткіх умоў эксплуатацыі. Выпускае маніторы розных памераў для прымянення як у наземных сістэмах, так і ў авіяцыйнай галінах (шматфункцыянальныя індыкатары ў кабіне пілота).

З 2007 года распрацоўваецца аўтаматызаваны дыстанцыйна-кіраваны наглядальна-агнявы комплекс «АДУНОК».

Адміністрацыя

Генеральны дырэктар — А. С. Вайцянкоў

Гл. таксама Прадпрыемствы Віцебска Прадпрыемствы Беларусі

Спасылкі Афіцыйны сайт ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей»

КБ «Дысплей» асвоіла тэхналогію вытворчасці квадратных авіяцыйных дысплеяў, 24 мая 2007, сайт Пасольствы Рэспублікі Беларусь у Расіі

Катэгорыя:Прадпрыемствы Віцебска

Катэгорыя:Канструктарскія бюро