Ко́йва (ад комі-перм. кой — пырскі, ва — вада) — рака ў Пермскім краі Расіі, правы прыток ракі Чусавой. Даўжыня ракі — 180 км, плошча вадазборнага басейна — 2250 км². Пачынаецца яна ва ўрочышчы Сіняе Балота на паўночна-ўсходніх схілах гары Вялікая Хмеліха (на заходнім схіле Уральскага хрыбта). Цячэ на паўднёвы захад да вусця ракі Малой Варонкі, затым на поўнач да вусця ракі Бісер, а потым — на захад. Упадае ў Чусавую за 66 км ад яе вусця. Сярэдняя вышыня вадазбору — 359 м, сярэдні ўхіл — 1,5 м/км.
Буйныя пасёлкі на рацэ: Цёплая Гара, Бісер, Кусье-Аляксандраўскі.
Катэгорыя:Рэкі Пермскага края Катэгорыя:Басейн Камы