Сяргей Анатольевіч Іваноў (нар. , Стэрлітамак, Расія) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (2005), дацэнт (2010).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Стэрлітамаку. Скончыў у 1994 годзе Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Урач-хірург-анколаг у аддзяленні пухлінаў галавы і шыі Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера (1995—2008). Затым у Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на лячэбным факультэце, кафедра траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі (2008—2010), медыка-дыягнастычным факультэце, кафедра анкалогіі (з 2010).

Навуковыя інтарэсы: пластычная хірургія твару, дыягностыка пухлінаў глоткі і гартані, лячэнне пухлінаў губы.

Спасылкі Вучоныя Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты медыцынскіх навук Катэгорыя:Хірургі Беларусі