Р-327 «Кветка» — беларуская станцыя перашкод КВ (НF) і комплекс радыёэлектроннай барацьбы, распрацаваны КБ «Радар»Новый комплекс радиоэлектронной борьбы "Кветка" впервые показали на видео.

Апісанне Р-327 «Кветка» створана на шасі грузавіка МАЗ«MILEX–2023»: якімі навінкамі хваліцца беларускі ВПК?.

Станцыя прызначана для выяўлення, пеленгавання, месцавызначэння і радыёпадаўлення наземных і авіяцыйных ліній радыёсувязі КВ (HF) дыяпазону, якія працуюць на фіксаваных частотах і ў рэжыме праграмнай перабудовы працоўнай частаты (ПППЧ), пры павярхоўным прасторавым выпраменьванні перашкодавага сігналу. Здольна адначасова на фіксаваных частотах душыць да 4 ліній сувязі, у рэжыме ПППЧ — 1. Станцыя дазваляе душыць сістэмы спадарожнікавай навігацыі GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, Galileo.

Сістэма здольная праводзіць радыёманіторынг і радыёпадаўленне аналагавых і лічбавых крыніц радыё-выпраменьвання ва УКХ-дыяпазоне ад паўтары да 30 МГц.

Комплекс значна скараціўся ў параўнанні з папярэднімі аналагамі. Калі раней было неабходна тры машыны, у «Кветцы» разлік, які складаецца з шасці чалавек (2 кіроўцы, два аператары, начальнік станцыі і камандзір аддзялення), змяшчаецца ў двух. Станцыя цалкам электронная. Значна палепшана эрганоміка працоўных месцаў баявых разлікаў.

У пачатку 2023 года комплекс прыняты на ўзбраенне ў беларускай арміі, галоўным чынам прыкрываючы памежныя ўчасткі. Першая перадача комплексаў у войскі адбылася яшчэ ў снежні 2022 года.

Гл. таксама Навальніца (РЭБ)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе Катэгорыя:Ваенная прадукцыя Беларусі