Рускі свет () — культурна-гістарычная ідэя міжнароднай, міждзяржаўнай і міжкантынентальнай супольнасці, аб’яднанай датычнасцю да Расіі, прыхільнасцю да рускай мовы і культуры. Зараджэнне канцэпцыі адносіцца да 90-х гадоў XX стагоддзя, стаўшы сродкам уз’яднання з дасавецкім і савецкім мінулым праз прымірэнне рускіх у розных краіных свету. Найбольшае распаўсюджанне ідэя атрымала пасля 2014 года, у сувязі з анексіяй Крыма і вайной на ДанбасеСемиков И.О. Русский мир.
Аўтарам канцэпцыі быў Юрый Грамыка, якую той выклаў у 1998 годзе ў артыкуле «Собирание русского мира». Ва ўводзінах артыкула ён адмаўляў існыя дзяржаўныя межы Расіі, бо меркаваў, што «суайчыннікі за мяжой, якія не пажадалі (або не здолелі) вярнуцца ў Расію» «лічуць сябе рускімі і адстойваюць па-за афіцыйнай Расіяй права на існаванне вялізнага рускага свету, які стагоддзямі жыў за рамкамі штучных адвольных межаў усечанай Расіі, што ўтварылася ў выніку развалу камуністычнай ідэалогіі». У публікацыі асіміляцыя іншых народаў разглядалася ў якасці спосабу існавання рускай народнасці: «Рускія забылі формулу-замову, якую ім трэба будзе ўзгадаць, калі яны жадаюць выжыць... Гэтая формула звязаная з аднаўленнем рускага свету — Pax Russica — здольнага ўвабраць і ўлучыць у сябе шмат розных этнасаў і групаў».
Крыніцы
Катэгорыя:Рускія Катэгорыя:Канцэпцыі Катэгорыя:Славянафільства Катэгорыя:Ірэдэнтызм Катэгорыя:Руская філасофія Катэгорыя:Геапалітыка