«Сігнал Іду́на Парк» (); падчас матчаў турніраў пад эгідай УЕФА і ФІФА — BVB-Stadion, да 2005 года — Вестфаленштадыён (ням.: Westfalenstadion) — футбольны стадыён у Дортмундзе. Хатняя арэна мясцовай «Барусіі». У 2001 годзе стадыён прыняў адзін з самых дзейсных фіналаў у гісторыі еўракубкаў — фінал Кубка УЕФА паміж «Ліверпулем» і «Алавесам» (5:4).
Гісторыя Стадыён быў пабудаваны ў 1971—1974 гг. для чэмпіянату свету па футболе і ўмяшчаў 54 тыс. гледачоў. Першай гульнёй на стадыёне быў таварыскі матч паміж дортмундскай «Барусіяй» і «Шальке 04» (0:3). Пачынаючы з сезона 1974/75 «Барусія» выкарыстоўвала яго ў якасці хатняга стадыёна.
Катэгорыя:Дортмунд Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Германіі