Метад качаняці ( або Rubberducking) — метад адладкі кода пры распрацоўцы праграмнага забеспячэння шляхам фармулявання праблемы натуральнай мовай у вуснай або пісьмовай форме. Назва з’яўляецца адсылкай на гісторыю, апісаную ў кнізе «Прагматычны праграміст» (). У кнізе праграміст насіў з сабой гумовую качку і, калі яму трэба было праверыць свой код, ён тлумачыў яго качаняці радок за радком. Ёсць мноства іншых тэрмінаў, якія апісваюць гэтую з’яву, і часта гэтыя тэрміны звязаныя з рознымі (звычайна) неадушаўлёнымі прадметамі або хатнімі жывёламі, як сабака або кошка. Таксама шырока выкарыстоўваюцца плюшавыя мядзведзі. Калі пры рашэнні праблемы ўдзельнічаюць людзі, гэта называецца канфесійным праграмаваннем.

Сутнасць метаду Праграмісты заўважылі, што часта рашэнне само прыходзіла да іх у працэсе тлумачэння праблемы камусьці іншаму, нават таму, хто не разбіраецца ў праграмаванні. Пры апісанні таго, што павінен рабіць код, і назіранні за тым, што ён насамрэч робіць, становіцца відавочнай любая неадпаведнасць у гэтым. У больш агульным плане, каб навучыць кагосьці, трэба ацаніць прадмет або праблему з розных бакоў, што дае больш глыбокае разуменне праблемы. Выкарыстанне неадушаўлёных аб’ектаў дазваляе праграмісту зрабіць гэта, не адцягваючы нікога іншага. Таксама выкарыстанне неадушаўлёных прадметаў дае лепшыя вынікі, чым простае разважанне ўслых без аўдыторыі. Гэты падыход выкладаўся на курсах інфарматыкі і праграмнай інжынерыі.

У масавай культуры 1 красавіка 2018 года Stack Exchange, як першакрасавіцкі жарт, паказала на сваіх сайтах новую «функцыі» — Quack Overflow, гумавае качаня, якое з’яўляецца ў правым ніжнім куце акна прагляду браўзера. Качаня спрабавала дапамагчы наведвальнікам. Яно выслухоўвала праблемы наведвальнікаў і прапаноўвала рашэнні. Пасля «выслухоўвання» пытання і яго «апрацоўкі», качаня проста рабіла гук «кракання» і паказвала спасылку на артыкул пра метад качаняці, у якім расказвалася, што гэта добры метад рашэння праблем.

Крыніцы

Катэгорыя:Адладка праграм