Мікалай Багданавіч Энгельгарт (; ) — правадзейны стацкі саветнік, у 1781—1790 гг. магілёўскі губернатар.
Біяграфія Паходзіў са смаленскага шляхецкага роду Энгельгартаў. Старэйшы сын палкоўніка Багдана Энгельгарта і Пелагеі з Радванскіх. Бацька валодаў часткай маёнткаў Калковічы і Скакочына. Стрыечны брат бацькі быў у шлюбе з сястрой князя Пацёмкіна, дзякуючы чаму меў ад апошняга пратэкцыю.
Браў удзел у баях Сямігадовай вайны. Кадэт на 25 мая 1755 года, харужы па патэнту 26 студзеня 1758 года, падпаручык артылерыі па патэнту 1758 года, у штату графа Пятра Іванавіча Шувалава па патэнту 1 студзеня 1761 года, падпалкоўнік па патэнту 1 студзеня 1766 года, зволены палкоўнікам па патэнту 31 снежня 1768 года.
У дзень узыходжання на прастол імператрыцы Кацярыны II у 1762 годзе быў вартавым капітанам у Пецяргофе.
Ваявода віцебскі на 1773 года, прэзідэнт Полацкага цывільнага суда па патэнту 12 мая 1778 года, стацкі радца па патэнту 12 мая 1779 года, віцэ-губернатар Магілёўскага намесніцтва па патэнту 24 лістапада 1779 года, губернатар Магілёўскага намесніцтва па патэнту 28 ліпеня 1781, канцлер па патэнту 28 снежня 1784 года.
У 1791 годзе выйшаў у адстаўку. Жыў у Беларусі, дзе яму было падаравана 800 душ.
Валодаў маёнткам Таўпечыцы Магілёўскага павета па лісту 1784 года ад графа Паца, які замяніў 31 студзеня 1785 года на маёнтак Селішча Чавускага павета з Кіркорам, сялом Зайцава Гарадзецкага павета з 75 сялянамі. Рабіў 13 снежні 1792 года вывад шляхецтва з Чавускага павета.
Памёр у 1816 годзе ў Смаленску.
Узнагароды Атрымаў ордэн Св. Уладзіміра 2-й ступені па патэнту 23.01.1787 Кацярыны II.
Сям’я Жонка — Надзея Пятроўна Бутурліна (пам. 1785), паходзіла з дробнамаянтковых дваран, якія не мелі ніякага дачынення да старажытнага роду Бутурлінаў. Была багатай нявестай. Дзеці: Варвара (1764—пасля 1855), з 1798 года замужам за М. А. Наўрозавым. Леў (1766—1836), генерал-маёр; яго дачка Анастасія (1804—1860) была замужам за паэтам Яўгенам Баратынскім; Аляксандра (1767—1848), выпускніца Смольнага інстытута, з 1786 года замужам за графам Сяргеем Кузьмічом Вязміцінавым, ваенным міністрам (1802—1808), старшынёй Камітэта міністраў (1812—1816) Расійскай імперыі.
Крыніцы
Спасылкі
(текст из «… словаря» А. А. Половцова)
Мікалай Катэгорыя:Удзельнікі Сямігадовай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Магілёўскія губернатары Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі