Ян Антоній Гульпоўскі-Шульц — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Шульцаў-Гульпоўскіх. Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Шульца і Крысціны з Лазакаў. Меў братоў Юрыя, Юзафа, Антонія Людовіка і Канстанціна.

Лаўнік віцебскі па прадажнаму лісту 17 сакавіка 1741 ад Марціна, Міхаіла з Казельска Агінскіх, ваяводзічаў віцебскіх, за 20 000 злотых, харужы, мечнік віцебскі па прывілею 21 красавіка 1748 года Аўгуста III.

Валодаў маёнткамі Рожава, Рэдзькі па прадажнаму лісту 27 сакавіка 1745 года ад Міхаіла Лазецкага, скарбніка інфлянцкага, маёнткамі Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка, атрымаў 3 ліпеня 1767 ліст аб пераносе маёнтка Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка з Віцебскага ваяводства ў Бабінавіцкі павет Магілёўскага намесніцтва.

Сям’я У шлюбе з Даміцэліяй Піёр. Дзеці:

Цыпрыян, манах езуіцкага ордэна; Пётр, манах езуіцкага ордэна; Матэвуш, валодаў часткай маёнткаў Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка; Ян, валодаў часткай маёнткаў Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка Ксаверый, валодаў часткай маёнткаў Заольшы, Зуева, Балакеры, Азяродка

Крыніцы

Катэгорыя:Лаўнікі віцебскія Катэгорыя:Харунжыя віцебскія Катэгорыя:Мечнікі віцебскія