Люцыя́н Ва́цлаў Ме́нкэ (; 19 красавіка 1887, Мінск — 20 красавіка 1940, Калінін) — польскі паліцэйскі, у 1939 годзе падінспектр паліцыі.
Біяграфія Сын Юлюша Эдмунда і Амеліі з Віхеркевічаў. Дзейнічаў у польскай падпольнай арганізацыі «Сакол» у Мінску. Ад студзеня 1917 года да красавіка 1918 года служыў у расійскай арміі. З 13 жніўня 1919 года да 1 верасня 1920 года служыў у польскім войску. Пасля ўступіў у паліцыю, быў камендантам паліцэйскай акругі ў Мінску. У 1920 годзе эвакуіраваны.
Быў кіраўнікам камісарыята ў Слоніме, а пасля — намеснікам павятовага каменданта, павятовым камендантам у Баранавічах. З 1927 года працаваў у ваяводскай камендатуры ў Луцку. У гэтым жа годзе заняў 2-е месца ў паліцэйскіх спартыўных гульняў у кіданні дзіды, у 1928 годзе быў першым. У 1932 годзе стаў камендантам павятовым ва Улашчове (Келецкае ваяводства), з 1939 года быў камендантам павятовым у Апочне (Лодзінскае ваяводства).
3 верасня 1939 года разам з іншымі паліцэйскімі вырушыў на ўсход і трапіў у савецкі палон. Утрымліваўся ў лагеры ў Асташкаве. 20 красавіка 1940 года быў замардаваны функцыянерамі НКУС у Калініне. Астанкі пахавалі ў лесе ля вёскі Меднае. Саветы забілі таксама яго брата (вязня Казельска) і брата яго жонкі (вязня Старабельска). Другі брат Люцыяна загінуў у Варшаўскім паўстанні.
11 лістапада 2007 года быў пасмяротна падвышаны да звання камісара паліцыіUroczysty Apel Pamięci 9 listopada 2007 roku, plac marszałka Józefa Piłsudskiego w Warszawie .
Быў узнагароджаны многімі медалямі, у тым ліку Срэбным крыжам Заслугі і Медалём Незалежнасці.
Крыніцы
Спасылкі Miednoje. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, tom II, Warszawa 2006, str. 567. Paweł Ostaszewski, Ostatnia wola matki, Policja 1997, nr 4 (49) kwiecień 2009, ss. 38-40.
Катэгорыя:Ваенныя Польшчы Катэгорыя:Постаці Баранавічаў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай