Анатоль Уладзіміравіч Тара́саў (; ) — савецкі хакеіст і футбаліст, хакейны трэнер, адзін з заснавальнікаў савецкай школы па хакеі з шайбай. Кандыдат педагагічных навук (1971), Заслужаны майстар спорту СССР (1949), Заслужаны трэнер СССР (1957), палкоўнік.

Біяграфія Нарадзіўся 10 снежня 1918 года ў Маскве. З дзяцінства цікавіўся спортам. У 11-гадовым узросце разам з братам запісаўся ў спартыўную школу «Юны дынамавец» і неўзабаве стаў лідарам і капітанам юнацкай каманды «Дынама» па хакеі з мячом, а затым — зборнай Масквы. Скончыў сем класаў сярэдняй школы. Вучыўся фабрычна-заводскім вучылішчы і ў 1934 годзе атрымаў спецыяльнасць слесара. У сярэдзіне 1930-х гадоў працаваў на авіяцыйным заводзе і паралельна выступаў за маладзёжныя дынамаўскія камандыТарасов, Анатолий Владимирович // ТАСС. У 1937 годзе па рэкамендацыі школы «Юны дынамаве» стаў студэнтам Вышэйшай школы трэнераў пры Маскоўскім інстытуце фізічнай культуры, якую скончыў у 1939 годзе. Яшчэ у час вучобы Анатоль Тарасаў пачаў трэнерскую дзейнасць: трэніраваў рабочую футбольную каманду горада Загорска (цяпер — Сергіеў Пасад, Маскоўская вобласць). У 1939 годзе выступаў у чэмпіянаце СССР па футболе за адэскае «Дынама», а таксама гуляў у хакей з мячом за «Крылы Саветаў» на спаборніцтвах у Маскве.

У лютым 1940 года прызваны ў Чырвоную Армію, залічаны ў Маскоўскае авіяцыйнае вучылішча сувязі і быў ігрючым трэнерам яго футбольнай каманды. У гэтым жа годзе пераведзены ў Цэнтральны дом Чырвонай Арміі, іграў за яго футбольную каманду на чэмпіянаце СССР. У 1941 годзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу на ахове аб’ектаў у Маскве і, пасля эвакуацыі, ў Арзамасе. У 1942 годзе скончыў кароткатэрміновыя курсы пры Дзяржаўным цэнтральным інстытуце фізічнай культуры і выкладаў баявую падрыхтоўку ў воінскіх часцях, якія знаходзіліся на перафарміраванні.

У 1946—1947 гадах А. У. Тарасаў быў гуляючым трэнерам футбольнай і хакейнай каманд Ваенна-паветраных сіл Маскоўскай ваеннай акругі, у 1947—1951 гадах — гуляючым трэнерам хакейнай каманды Цэнтральнага дома Чырвонай Арміі, выступаў на пазіцыі нападаючага. У 1953 і 1957—1961 гадах — старшы трэнер зборнай СССР па хакеі з шайбай, у 1962—1972 гадах — другі трэнер зборнай СССР. У 1975 годзе Анатоль Тарасаў займаў пасаду старэйшага трэнера футбольнай каманды ЦСКА, у 1986 годзе кансультаваў у Канадзе трэнераў клуба «Ванкувер Кэнакс» Нацыянальнай хакейнай лігі.

Заснавальнік дзіцячага хакейнага турніра «Залатая шайба» (1964). Вёў педагагічную дзейнасць, чытаў лекцыі ў Вышэйшай школе трэнераў. Аўтар кніг «Хакей з шайбай» (1950), «Гуляйце ў хакей. Парады юным хакеістам» (1956), «Тактыка хакея» (1963), «Паўналецце» (1966), «Хакей будучага» (1969), «Шлях да сябе» (1974), «Сапраўдныя мужчыны хакея» (1987) і інш.

Памёр Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў у Маскве 23 чэрвеня 1995 года на 77-м годзе жыцця. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Памяць У 1974 годзе Анатоль Уладзіміравіч Тарасаў быў уведзены ў Залу хакейнай славы ў Таронта, у 1997 годзе — у Залу хакейнай славы Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Імем Анатоля Уладзіміравіча Тарасава названы адзін з дывізіёнаў Кантынентальнай хакейнай лігі. На Алеі хакейнай славы ЦСКА ўсталяваны бюст. Мемарыяльная дошка на фасадзе дома № 75 на Ленінградскім праспекце ў Маскве. З 2014 года ў горадзе Ялец (Ліпецкая вобласць) працуе Лядовы палац імя Анатоля Тарасава. У 2014 годзе кафедры тэорыі і методыкі хакея Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму было прысвоена імя Анатоля Тарасава. З 2015 года імя «Анатоль Тарасаў» носіць буксір Чырванасцяжнага Паўночнага флоту ВМФ РасііБуксирные именины // Интернет-издание «Защищать Россию» . Помнік Анатолю Уладзіміравічу Тарасаву адкрыты 10 снежня 2018 года, у дзень 100-годдзя трэнера, на пляцоўцы перад Лядовым спартыўным комплексам ЦСКА імя У. М. Баброва ў МасквеОткрытие памятника хоккейному тренеру А. Тарасову // Агентство городских новостей «Москва». Палацу спорту «Мегаспорт» у Маскве прысвоена імя А. У. ТарасаваСайт Государственного бюджетного учреждения города Москвы "Спортивный комплекс «Мегаспорт» . У 2008 годзе Федэрацыя хакея ЗША прысудзіла А. У. Тарасаву прыз імя Уэйна Грэцкі за выдатны ўклад у развіццё хакеяБиография Анатолия Тарасова в связи с 95-летием со дня его рождения // РИА Новости.

Жыццю і дзейнасці Анатоля Уладзіміравіча Тарасава прысвечаны дакументальныя фільмы «Буду спрачацца! Анатоль Тарасаў» (1988, рэжысёр Аляксандр Качаткоў), «Хакей Анатоля Тарасава» (1992, Эміль Мухін), «Валадар „Чырвонай машыны“» (2018, Сяргей Кажэўнікаў) і кнігі.

Вобраз Анатоля Уладзіміравіча Тарасава адлюстраваны ў мастацкіх і тэлевізійных фільмах «Валерый Харламаў. Дадатковы час» (2007), «Хакейныя гульні» (2012), «Легеда № 17» (2013), «Слава» (2014).

Зноскі

Літаратура

Акопян В. С. Тренер Анатолий Владимирович Тарасов / Владимир Акопян. — М. : Рутена, 2001. — 282, с., л. ил., портр. — ISBN 5-8261-0009-5. Горбунов А. А. Анатолий Тарасов / Александр Горбунов. — М.: Молодая гвардия, 2015. — 427 с.: ил. — 4000 экз. — (Жизнь замечательных людей: сер. биогр.; вып. 1560) — ISBN 978-5-235-03849-3.

Спасылкі Биография Анатолия Тарасова в связи с 95-летием со дня его рождения // РИА Новости Тарасов Анатолий Владимирович // Сайт ЦСКА Тарасов, Анатолий Владимирович // ТАСС Тарасов Анатолий Владимирович // Звёзды русского хоккея «Повелитель „Красной машины“». Документальный фильм к 100-летию легендарного тренера Анатолия Тарасова // Первый канал Дворцу спорта «Мегаспорт» будет присвоено имя Анатолия Тарасова // РИА Новости

Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту Катэгорыя:Хакей з мячом Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Хакейныя трэнеры СССР Катэгорыя:Трэнеры ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Зала славы хакея з шайбай Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Кандыдаты педагагічных навук