Квебекскі ўніверсітэт у Труа-Рыўер () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Труа-Рыўер у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка Станам на красавік 2016 года ва ўніверсітэце навучалася 14 500 студэнтаў у 9 розных кампусах, у тым ліку ў галоўным у Труа-Рыўер. Каля 788 з іх прыехалі з-за мяжы, з 50 краін свету. З моманту заснавання ўніверсітэт выдаў больш за 88 тысяч дыпломаў. Кампус у Труа-Рыўер таксама мае вялікую бібліятэку з каля 400 тысяч выданняў.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады