Во́льга Кача́н (у дзявоцтве Свідэрская, , ; , Пачаеў, Валынь, Украіна — , Перт, Аўстралія) — украінская і беларуская грамадская дзяячка дыяспары ў АўстралііНаталля Гардзіенка, Беларусы ў Вялікабрытаніі, Мінск, Медысонт, 2010, с. 478., аўстралійскі псіхолаг, псіхалінгвістка.

Біяграфія Нарадзілася на Валыні ва ўкраінскай сям’і. Навучалася ў Варшаве, потым у Чэхаславакіі. У Другую сусветную вайну працавала перакладчыцай ва ўстановах ЮНРРА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па дапамозе і аднаўленні) і ІРО (міжнародная арганізацыя спраў уцекачоў) у ГерманііУладзіслаў Гарбацкі, Памерла Вольга Качан, беларуская дзяячка і аўтарка "Уцёкаў з «раю», Новы Час, 1-03-2023, https://novychas.online/asoba/pamerla-volha-kaczan-belaruskaja-dzjajaczka-i-au.

У 1950 годзе перабралася ў Аўстралію, дзе пабралася шлюбам з Аркадзем Качаном (1921—1982), беларускім грамадскім і ваенным дзеячам. Праз яго далучылася да беларускай справы.

У 1966 годзе скончыла Сіднейскі ўніверсітэт (атрымала дыплом бакалаўра псіхалогіі з адзнакай першай ступені), а ў 1972 годзе атрымала ступень магістркі. У 1966 годзе яна пачала працаваць выкладчыцай псіхалогіі, а ў 1988 годзе стала старэйшай выкладчыцай кафедры псіхалогіі ў Сіднейскім універсітэце. Займалася псіхалінгвістыкай, мела акадэмічныя публікацыі на тэму псіхалагічных асноў, аспектаў білінгвізму. Асаблівую ўвагу прыцягнуў у 1980-я гады яе тэкст «Early Bilingualism: Friend or Foe?» («Ранні білінгвізм: сябар ці вораг?»).

Ліставалася на беларускай мове з лонданскай Скарынаўкай, галоўным чынам з Аляксандрам Надсанам. Грашыма падтрымлівала беларускую справу: ахвяравала на Скарынаўку і на беларускія газеты Аўстраліі.

Пасля смерці мужа ў 1982 годзе падтрымлівала сувязі з Скарынаўкай, Беларускім інстытутам навукі і мастацтва. Пісала пра беларусаў Аўстраліі па-англійску, напрыклад, у 1988 годзе ў энцыклапедыі «The Australian People: an Encyclopedia of the Nation, its People and their Origins» («Аўстралійскі народ: энцыклапедыя нацыі, яе людзей і іх паходжання»).

У маі 2019 года Вольга Качан была ўзнагароджана Падзячнай граматай імя Джэйн Арно за ўнёсак у паляпшэнне становішча жанчын і служэнне грамадству.

Жыла на пенсіі ў Сіднеі да 2021 года, затым перабралася да сына Джорджа ў Перт, дзе памерла ў 2023 годзе. Пахаваная ў СіднеіBLOG AT WORDPRESS.COM, Condolences To The Family Of Olga Swiderski Katchan, JANUARY 27, 2023, https://dpcampohioresearchproject.wordpress.com/tag/olga-katchan/.

У Скарынаўцы захоўваюцца як уласна лісты Вольгі Качан, так і супольныя з мужам лісты.

Працы Early Bilingualism: Friend or Foe? / Olga Katchan // Advances in Psychology. Volume 39, 1986. — p. 667-690.

Зноскі

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Украіны Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў Аўстраліі