Джордж Уільям Вела (; , Зейтун, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык і 10-ы прэзідэнт Мальты. Быў міністрам замежных спраў Мальты з 1996 па 1998 год, пры прэм’ер-міністры Альфрэдзе Санце і пры прэм’ер-міністры Джозефе Мускаце з 2013 па 2017 год. Быў абраны адзіным кандыдатам на непрамых прэзідэнцкіх выбарах 2019 года на Мальце і прысягнуў у якасці 10-га прэзідэнта Мальты 4 красавіка 2019 года.

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Мальтыйскага ўніверсітэта у 1964 годзе, атрымаў сертыфікат у галіне авіяцыйнай медыцыны з Фарнбара (Вялікабрытанія) і сямейнай медыцыны.

Лейбарысцкая партыя Уступіў у Лейбарысцкую партыю і пачаў сваю парламенцкую кар’еру ў 1976 годзе. Затым у студзені 1978 года быў абраны членам парламенту, пераабіраўся на 1981, 1992, 1996, 1998, 2003, 2008 і 2013 усеагульных выбарах. У якасці дэпутата парламенту ён прадстаўляе 3-й і 5-й акругі

Служба за граніцай У 1978 годзе стаў намеснікам сябры Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і дакладчыкам па пытанні аб забруджванні мора на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы (CLRAE). Са студзеня па май 1987 года ён з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Мальты ў Савеце Еўропы.

Намеснік лідара У 1992 годзе абраны намеснікам лідара Лейбарысцкай партыі па парламенцкіх пытаннях і прэс-сакратаром па замежных справах. Ён займаў пасаду намесніка старшыні сумеснага парламенцкага камітэта Савета Еўропы/Мальты.

Асабістае жыццё Жанаты з Мірыям. Мае дзве дачкі і сына, а таксама сем унукаў.

Спасылкі Афіцыйны сайт прэзідэнта Мальты.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся на Мальце Катэгорыя:Прэзідэнты Мальты Катэгорыя:Выпускнікі Мальтыйскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Лейбарысцкай партыі (Мальта) Катэгорыя:Кавалеры ордэна «На карысць Рэспублікі» Катэгорыя:Вялікія камандоры грэчаскага ордэна Пашаны